В Райцевской средней школе имени В.А. Головача прошла благотворительная акция «Наши дети»

Цёмнымі снежаньскімі вечарамі так і хочацца ўспомніць усё тое добрае, цікавае і карыснае, чым былі напоўнены нашы дні ў 2024 годзе. Успомніць і яшчэ раз падумаць над тым, як жылі, чым займаліся, куды і чаму спяшаліся. Пад Новы год, здаецца, самы час паразважаць над сэнсам жыцця.

Нягледзячы на зменлівае надвор’е, мы знаходзімся ў радасным пераднавагоднім  настроі. Новы  2025 год  ідзе нам насустрач з добрымі пажаданнямі, віншаваннямі і падарункамі.

Стала добрай традыцыяй напярэдадні Новага года дарыць радасць кожнаму дзіцяці. Менавіта з гэтай мэтай у ДУА “ Райцаўская сярэдняя школа ім. У. А. Галавача” стартавала дабрачынная акцыя “ Нашы дзеці”. У дні акцыі падарункі атрымалі навучэнцы і  выхаванцы дашкольных груп  установы адукацыі.  Законныя прадстаўнікі наведвалі навагоднія ранішнікі, на якіх іх сустракалі Дзед Мароз і Снягурачка, казачныя героі.

Канешне, самае важнае, каб кожнае дзіця атрымала не толькі падарункі, але і ўвагу, і клопат.

У рамках акцыі вучні ўстановы адукацыі наведалі СПЦ  Карэліцкага раёна і прынеслі  зробленыя сваімі рукамі  маляўнічыя навагоднія цацкі. Ёлка  стала прывабнай, раскошнай, зайграла ўсімі колерамі вясёлкі і будзе яшчэ доўгі час дарыць святочны настрой дзецям.

А сёння, напярэдадн і Старога Новага года, хочацца пажадаць цяпла і радасці ў кожны дом, моцнага здароўя, шчасця, а галоўнае – святла ў душы, каб запаліліся ад яго і агеньчыкі ў душах нашых навучэнцаў.

А.А.Коўгар, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА“Райцаўская                        сярэдняя школа ім. У.А. Галавача”