Председатель районного Совета депутатов Алексей Гаврош встретился с жителями деревни Горная Рута
Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош правёў сустрэчу з жыхарамі в. Горная Рута Красненскага сельскага Савета. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дэпутат Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Гавака і старшыня Красненскага сельскага Савета Тамара Лейка.
Адна з тэм, якая найбольш абмяркоўваецца цяпер у грамадстве, – гэта маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сваю будучыню беларусы вызначаць 26 студзеня 2025 года. Напярэдадні такой значнай грамадска-палітычнай падзеі важна даносіць да народа асаблівую значнасць удзелу ў галасаванні.
Падчас сустрэчы ўспомнілі годны шлях, які прайшла наша краіна за апошнія тры дзесяцігоддзі пасля ўвядзення інстытута прэзідэнцтва, і поспехі, дасягнутыя Рэспублікай за гэты час. Пра мінулае краіны гаварылася з гонарам, але не меншы пазітыў панаваў на сустрэчы, калі гаворка заходзіла пра будучыню Беларусі.
– Зрабіць выбар – гэта важная місія для кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Глыбока перакананы, што актыўны ўдзел вяскоўцаў у палітычных і сацыяльных працэсах – залог прагрэсу і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, – зазначыў Аляксей Гаўрош.
Святочны настрой падчас сустрэчы мясцовым жыхарам парарылі музычныя нумары гурта “Забава”.