Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днём Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!
Штогод у другую нядзелю мая ў краіне адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, усталяванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14 лiстапада 1995 года.
Кожная краіна мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.
Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь мае сваю гісторыю, каранямі сыходзіць у глыб стагоддзяў, выказвае сапраўдна народныя традыцыі, адпавядае сучаснаму і перспектыўнаму развіццю нашай краіны.
Свята Дзяржаўнай сімволікі адзначаецца пасля Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І гэта вельмі важна, таму што наша дзяржаўная сімволіка стала часткаю гераічнай гісторыі краіны. Сімвалы ярка адлюстроўваюць адвечную мудрасць беларускага народа, мірны характар яго дзяржавы, імкненне супрацоўнічаць з усімі народамі свету.
Жадаем усім добрага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.