Особенным семьям — особенная поддержка. Как помогают кореличчанам улучшить жилищные условия?
У Карэліцкім раёне на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзяцца 693 сям’і. У тым ліку ў асобным спісе грамадзян, якія маюць першачарговае права на атрыманне жылля, — 118 дзяцей-сірот, 8 сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, і 65 шматдзетных сем’яў.
Як паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама Наталля Уласевіч, у 2017 годзе згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2007 г. №585 фінансавую падтрымку дзяржавы пры набыцці жылля атрымалі 9 сем’яў, у 2018 годзе — 1 сям’я.
У 2016 годзе пабудаваны 40-кватэрны дом па вуліцы Гастэлы ў г.п. Карэлічы, у якім 8 сем’яў (з іх 5 шматдзетных) набылі кватэры, пабудаваныя па дзяржаўным заказе. Яшчэ 30 кватэр былі выдзелены дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
Жыллё з дзяржаўнай падтрымкай будуецца і на вёсцы. Так, у 2016 годзе ў СВК «Жухавічы» былі пабудаваны тры 4-кватэрных жылых дома. У 2018 годзе ў СВК «Свіцязянка-2003» здадзены тры катэджы пад ключ. У бягучым годзе поўным ходам ідзе будаўніцтва трох 4-кватэрных жылых дамоў у аграгарадку Вялікія Жухавічы. Завяршэнне буданіцтва плануецца ў маі 2019 года.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2018 года №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў» у 2018 годзе была прадастаўлена субсідыя на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам і асноўнага доўгу па гэтых крэдытах 5 сем’ям ( у тым ліку 1 сям’і, у якой выхоўваецца дзіця з інваліднасцю, і 2 шматдзетным). Таксама ў бягучым годзе палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, пабудаваўшы і правёўшы рэканструкцыю жылля, адна шматдзетная сям’я і адна сям’я, у якой выхоўваецца дзіця з інваліднасцю.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара