Агрогородок Луки собрал жителей и гостей района на праздник «Улассе ў Луках» (фото)
Беларуская спадчына поўніцца вялікай колькасцю розных традыцый, якія з году ў год падтрымлівалі і ўвасаблялі ў жыццё нашы продкі. Некаторыя з іх адышлі ў небыццё, а некаторыя, як, напрыклад, абрад Улассе, атрымалі новы подых у выглядзе вясёлага і цікавага свята, якое ладзіцца ў аграгарадку Лукі другі год запар.
Раней Уласа, якога яшчэ называлі Аўлас, народ лічыў апекуном свойскай жывёлы, а яго дзень – каровіным ці конскім святам. Менавіта таму гаспадар, які не шанаваў гэтую дату, мог наклікаць на сваю худобу розную немач. У гэты дзень жывёле трэба было даваць лепшы корм, не працаваць на ёй, але зранку раілася аб’язджац ьмаладых коней. Дарэчы, у даўніну на іх стараліся ездзіць як мага далей, па доўгіх дарогах ды ўсюноч, каб на лета радзіў такі ж доўгі лён. Каб у гаспадара раслі здаровыя ды гладкіяцяляткі, гаспадыня ў раніцу пякла аладкі, а калі свята супадала з Масленічным тыднем, то гаварылі: “На Аўласа бяры каўшом масла”.
Свята ў Луках таксама пачалося з традыцыі: коні ва ўпрыгожаных павозках разам са сваімі гаспадарамі, дзецьмі і наогул усімі жадаючымі, пад гук званочкаў і песень аб’ехалі аграгарадок. Пасля вярнуліся на імправізаваную плошчу каля Дома культуры, дзе зноў жа сталі галоўным цэнтрам увагі як дарослых, так і дзяцей. Сваю ахвоту асядлаць каня змог ажыццявіць кожны. Гаспадары шчыра і з радасцю здавалі жывёлу “ў арэнду” або каталі дзяцей і дарослых самі, нікому пры гэтым не адмаўляючы. Прызнацца, я і сама не ўтрымалася, каб не зрабіць кружок-іншы і не ўзнавіць моманты даўно мінулага дзяцінства…
Пасля жыхароў і гасцей свята чакалі смачныя бліны, а зрабіўшы два крокі ўбок, можна было паласавацца цёплай гарбатай або сапраўдным глінтвейнам. Але доўга адцягваць увагу было нельга – на сцэне з’явіліся дзед і баба, чый конь пусціўся ў пляс, а разам з ім – і ўсе ўдзельнікі святочнагамерапрыемства.
У конкурсе на лепшае ўпрыгожванне павозкі пераможцамі сталі ўсе, бо абраць лепшага аказалася вельмі складана. Дарэчы, сярод удзельнікаў “Уласся ў Луках” аказаўся сапраўдны казак, які ўразіў не толькі прыгажосцю свайго каня, але і выдатным майстэрствам верхавой язды.
– Ляльку я набыў у мінулым годзе, – расказвае жыхар Лукаў Уладзімір Ягораў. – Яна мае спакойнынораў і вельмі добра адносіцца да дзяцей. Раней я таксама меў каня, але з цягам часу прадаў. Потым, праўда, зразумеў, што не магу я без каня – вось такая казацкая душа! – і купіў Ляльку.
Мужчына, дарэчы, з’яўляецца есаулам Беларускага казацкага войска, дзе займаюцца выхаваннем падрастаючага пакалення. А Лялька і насамрэч аказалася вельмі добрай і спагадлівай: на працягу свята дазваляла атрымаць шчаслівыяўсмешкі не аднаму дзіцяці.
Працягнулася “Улассе ў Луках” народнымі забавамі, якія цудоўна дапаўнялі выступленні раённыхартыстаў і запрошаных гасцей са Стоўбцаў і Іўя. Напрыканцы вядучыя пажадалі ўсім не забывацца пра галоўнае – традыцыі, якія з’яўляюцца галоўным падмуркам нашай беларускай культуры.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара
Виктория КОСТЮК
Фото автора