22 сентября — Всемирный день без автомобиля. Жители Кореличского района рассказывают, оставят ли они авто дома

Мы задалі карэліччанам тры пытанні:

  1. Што можа даць адмова ад аўтамабіля?
  2. На чым бы Вы рухаліся, каб аўтамабіляў увогуле не было?
  3. Ці адмовіцеся Вы ад машыны 22 верасня?

Галіна Кузьміч, педагог-псіхолаг Карэліцкага  раённага  Цэнтра карэкцыйна-развіваючага  навучання і рэабілітацыі:

  1. Магчымасць спакойна прагуляцца па роднаму пасёлку, убачыць нейкія прыемныя воку і душы дробязі, зразумець, у якім прыгожым месцы мы жывём.
  2. Безумоўна, на веласіпедзе.
  3. Канешне, пакіну аўто дома. Тым больш, што ў нашых Карэлічах усё знаходзіцца ў крокавай даступнасці. Увогуле я рэдка карыстаюся аўтамабілем. За руль саджуся толькі ў тым выпадку, калі трэба ехаць у іншы горад.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аляксандр Куляка, вядучы інжынер Карэліцкага ўчастка электрасувязі:

  1. Калі чалавек адмовіцца ад машыны, значыць будзе хадзіць пешшу. Як вядома, рух — гэта жыццё, таму мы будзем больш здаровымі.
  2. Ездзіў бы на веласіпедзе. Калі выйду на пенсію, адрузу ж перасяду на веласіпед. Цяпер гэта немагчыма, бо мая пасада абавязвае хутка рэагаваць на нейкія пытанні і без аўто ніяк не абысціся.
  3. На жаль, 22 верасня я буду за рулём. Давядзецца праехаць каля 300 кіламетраў па сямейных абставінах. Але ўжо вырашыў, што ў якасці кампенсацыі ў панядзелак пайду на работу пешшу.

Падрыхтавала Іна ЛЕЙКА