Чакаецца пераразлік працоўных пенсій
У Беларусі пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў плануецца правесці да канца бягучага года ў межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.
Намеснік міністра пацвердзіў, што распрацаваны адпаведны праект нарматыўнага прававога акта, але не назваў канкрэтныя тэрміны і параметры павышэння працоўных пенсій.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні склаў Br291,43.
БелТА.