Паважаныя настаўнікі, выхавацелі, ветэраны сферы адукацыі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Быць педагогам – высокае прызванне. Увесь ваш жыццёвы шлях пранікнуты светам дабрыні і свядомасцю маральнага абавязку. Няма на свеце іншай прафесіі, у якой характар, асабістыя якасці, інтарэсы, перакананні маюць такое вялікае значэнне. Разам з бацькамі вы адказваеце за падрастаючае пакаленне.
Выказваем вялікую ўдзячнасць за вашу працу, прафесіяналізм і цярпенне, разуменне і любоў да дзяцей. Упэўнены, што і надалей будзеце захоўваць вернасць традыцыям айчыннай адукацыі, служыць апорай дзяржавы, сваімі глыбокімі ведамі, вопытам і талентам праслаўляць наш Карэліцкі край.
Няхай настаўніцкая праца прыносіць толькі задавальненне і радасць. Павагі і высокай адзнакі ад калег, удзячнасці ад вучняў і бацькоў! Здароўя вам і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.