У рамках абласной дэкады “Залаты ўзрост” на Карэліччыне праводзяцца мерапрыемствы

У рамках абласной дэкады “Залаты ўзрост” на Карэліччыне праводзяцца мерапрыемствы, на якіх ушаноўваюцца людзі паважанага ўзросту. Выказваюцца словы ўдзячнасці ў іх адрас, выконваюцца вершаваныя і музычныя творы, уручаюцца падарункі.akciya-029
Цёплую сустрэчу арганізавалі для ўдзельнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” ў чытальнай зале ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”. Работнікі культуры дарылі ім цудоўныя песні і вершы, медработнікі давалі парады па захаванні здароўя і змяралі ціск, а прадстаўнік пажарнай службы раёна, як зберагчы сваё жыллё ад няшчасных выпадкаў.
Была арганізавана выстава работ саміх удзельнікаў сустрэчы. Сапраўды, майстэрства ім не пазычаць, так і хочацца пажадаць людзям залатога ўзросту: сэрцам і душою ніколі не старэць!
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий