Ва ўстанове культуры «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» праведзены музейны ўрок на тэму: «Каралі Рэчы Паспалітай»

Ва ўстанове культуры «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» праведзены музейны ўрок на тэму: «Каралі Рэчы Паспалітай». На думку навуковых супрацоўнікаў музея, гэта стымулюе цікавасць вучняў да вывучэння гісторыі Беларусі, выклікае імкненне прадэманстраваць веды па гісторыі Беларусі ХVI — ХVIII ст.ст., выхоўвае паважлівыя адносіны да гісторыі свайго народа.фото 006
Адкрываючы ўрок, супрацоўнік музея Марыя Уладзіміраўна Беленава падкрэсліла: «Народ, які не ведае свайго мінулага, не мае будучыні». Удзельнікамі ўрока сталі вучні 11″А» і 11 «Б» класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы». Створаны каманды «Бульбашы» і «Эрудыты». Ім прапаноўваюцца тры дарожкі: зялёная, жоўтая, чырвоная.
Пачынаецца ўрок з пытанняў пра жыццё і дзейнасць каралёў Рэчы Паспалітай. Удзельнікі каманд ахвотна адказваюць на іх. Затым заклікаюцца паўдзельнічаць у конкурсах картографаў, капітанаў, ім даюцца заданні па тэмах: «Гісторыя і паэзія», «Салон мовы, літаратуры і тэатра», «Салон жывапісу і графікі», «Алфавіт», «Палітычныя дзеячы», «Звесткі пра Карэліччыну» і іншых. Адчуваецца, што адзінаццацікласнікі ведаюць гісторыю. І гэта, безумоўна, радуе: яны растуць патрыётамі сваёй Радзімы.фото 007
Музейны ўрок прайшоў цікава і карысна. Адзначаны лепшыя знаўцы гісторыі: два ордэны ўручаны Маі Лапата і Кацярыне Александровай. На зялёнай дарожцы вызначылася таксама Кацярына Александрова, жоўтай — Валерыя Гірун, чырвонай — Паліна Базар.
«Сённяшні ўрок насіў пазнавальны характар. Вучні змаглі не толькі паказаць свае веды па гісторыі, але даведацца шмат карыснага. З задавальненнем прыходзім у раённы музей на заняткі, якія дапамагаюць пашырыць кругагляд», — адзначыла класны кіраўнік Надзея Іванаўна Гурын.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий