Аўгустоўскі канал запрашае сваіх сяброў на яркае і каларытнае свята (+Праграма)
Пачнецца яно з традыцыйнага касцюміраванага шэсця калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, якія далей выступяць на адкрытай пляцоўцы побач са шлюзам Дамброўка.
Гасцей свята запросяць на падворкі “Вандроўка ў мінулае”, “Чытай-дворык”, забаўляльную пляцоўку ці прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабу аб’ектаў народных промыслаў.
Акрамя таго, жадаючыя змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй музея Аўгустоўскага канала ці з водным экскурсійным маршрутам.
А падсілкавацца гасцям свята прапануюць на беразе, дзе ўвесь дзень будзе працаваць святочны гандаль.
Безумоўна, той, хто хоць аднойчы пабываў на ім, пагадзіцца, што мерапрыемства каларытнае, яркае і эмацыйнае, таму рэкамендуем усім далучыцца да яго – не пашкадуеце!
ПРАГРАМА
правядзення адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”
13.00 – 13.20
— касцюміраванае тэатралізаванае шэсце калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна;
13.20 – 14.00
— урачыстае адкрыццё свята і канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна “Аўгустоўскі канал усіх вітае і на свята запрашае”;
14.00- 15.00
— канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Ніва” ”Наша радасць у песнях гучыць”Верцялішкаўскага ЦК;
14.00 – 15.00
— агляд падворкаў “Вандроўка ў мінулае”;
15.00 – 16.00
— канцэрт вакальнага гурта ”Забава” Індурскага ЦК;
— канцэрт вакальнага гурта “Запаветны бераг”Азёрскага ЦК;
16.00 – 17.30
— праца гульнёвай пляцоўкі “Парк забаў”;
17.30 – 19.00
— танцавальна-забаўляльная праграма “У карагодзе сяброў”;
13.00 – 17.00
— працуе святочны гандаль;
-“Народная творчасць — крыніца натхнення”. Выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці;
Фота з архiва БелТА
— майстар-класы па вырабу народных промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;
— “Вандроўка ў мінулае”. Арганізаваны падворкі клубных устаноў Гродзенскага раёна;
-“Аўгустоўскі канал — жамчужына прынеманскага краю”- праца экскурсійнага маршрута;
— праца Музея гісторыі Аўгустоўскага канала;
-“Чытай-дворык” — мабільная выстава па творчасці майстроў Гродзенскага раёна.