Сегодня свой профессиональный праздник отмечают автомобилисты и дорожники. Как модернизируется дорожная сеть района, рассказывает и. о. начальника Кореличского ДРСУ-158 Н. Н. Кадлубай
У апошнія гады дарогі Беларусі сталі часткай іміджу нашай краіны. Маршруты ў сотні кіламетраў зусім не палохаюць падарожнікаў. Сёння кожны вадзіцель, няхай гэта будзе беларус ці замежнік, атрымлівае асалоду ад язды па рэспубліканскіх магістралях. Мадэрнізуецца дарожная сетка і Карэліцкага раёна. Пра стан і перспектывы яе развіцця расказаў раёнцы часова выконваючы абавязкі начальніка Карэліцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158 Мікалай Мікалаевіч Кадлубай.
– Карэліцкае ДРБУ № 158 абслугоўвае 484 км аўтамабільных дарог мясцовага прызначэння і 267 км вуліц населеных пунктаў раёна. Асфальтабетоннае пакрыццё маюць 229 км з іх.
За 9 месяцаў 2017 года асвоена 2 млн 16 тысяч рублёў, з іх па дарожнай галіне – 1 млн 553 тысячы рублёў. Адрамантавана і здадзена ў эксплуатацыю 9,2 км дарожных артэрый: участкі дарог Трашчычы – Жухавічы – Цырын (1,5 км), Беразавец – Лукі –Далматаўшчына (1,4 км), Карэлічы – Шчорсы (3,5 км), Мір – В. Мядзвядка – Хлюпічы (2,8 км).
Упраўленнем выконваюцца работы па дагаворах падраду з іншымі заказчыкамі. Да прыкладу, заключаюцца прамыя дагаворы з мясцовымі акцыянернымі таварыствамі, бюджэтнымі і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, калі апошнім неабходна адрамантаваць участак іх тэрыторыі і пад’ездаў.
У цяперашні час вядуцца работы па капітальным рамонце аўтадарогі Тударава-Кальчычы, а менавіта ўчастка км 2,88 – км 3,835 са жвіравым пакрыццём. Насельніцтва скардзілася на пыл ад транспарту, таму было прынята рашэнне да канца в. Кальчычы пакласці асфальт. Асноўны фронт работ прыпадае на рэканструкцыю ўчастка аўтадарогі Ярэмічы – Сіняўская Слабада – мяжа Навагрудскага раёна з узвядзеннем маста праз р. Нёман.
Паралельна праходзіць бягучы рамонт участка вул. Паркавай у г. п. Карэлічы. Нядаўна тут паклалі асфальтабетон.
У адпаведнасці з зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай праграмай па развіцці і стану аўтамабільных дарог у краіне на 2017-2020 гады ў Карэліцкім раёне ў наступны перыяд будуць адрамантаваны 46 км аўтадарог. У 2018 годзе па гэтай праграме Карэліцкае ДРБУ № 158 збіраецца накіраваць і асвоіць 1665 тысяч рублёў і выканаць бягучы рамонт 14,4 км дарог. У планах – палепшыць транспартную сувязь паміж Карэлічамі і Валеўкай, а таксама цэнтральнымі сядзібамі сельгаспрадпрыемстваў і райцэнтрам.
У Карэліцкім ДРБУ № 158 працуюць 83 работнікі. Напярэдадні прафесійнага свята Мікалай Мікалаевіч жадае калегам моцнага здароўя, дабрабыту, моцнага сямейнага тылу і падтрымкі ад родных, каб кожную раніцу з новымі сіламі ізноў хацелася ісці на працу. А ўжо фінансавае забеспячэнне кіраўніцтва возьме на сябе.
Караліна КУЧУК.
Фота аўтара.
Читайте также: