В Кореличском районе поздравили бывших медработников
У рамках акцыі “Клопат”, якая накіравана на дапамогу пажылым адзінока пражываючым людзям, у Карэліцкім раёне павіншавалі былых медыцынскіх работнікаў.
Старшыня прафкама Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы А. І. Шашко і старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа С. М. Санцэвіч наведалі былых медыцынскіх работнікаў, якія даўно пайшлі на заслужаны адпачынак і зараз жывуць адны.
Вера Пятроўна Пучко з вёскі Тарасавічы Турэцкага сельвыканкама амаль 40 гадоў працавала санітаркай у гінекалагічным аддзяленні, а потым і ў радзільным доме Карэліцкай раённай бальніцы. Зараз жанчыне 81 год, і яна з цеплынёй успамінае гады працы ў сферы медыцыны. Марыя Мацвееўна Вырко з Заполля Красненскага сельсавета 12 гадоў аддала працы ў хірургічным аддзяленні райбальніцы.
Арганізатары акцыі “Клопат” падарылі пажылым жанчынам прадуктовыя наборы і пажадалі ім моцнага здароўя і дабрабыту.
Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.