У агр. Лукі адбыліся хакейныя спаборніцтвы на прызы клуба «Залатая шайба»
На хакейнай пляцоўцы ДУА «Лукская сярэдняя школа адбыліся спаборніцтвы па хакею на прызы клуба «Залатая шайба» сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння.
Перамогу атрымалі гаспадары пляцоўкі — хакеісты Лукскай сярэдняй школы. Другое месца заняла ДУА «Сярэдняя школа №2 г. п. Карэлічы», трэцяе — ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Карэлічы”, чацвёртае — ДУА «Жухавіцкая СШ».
Лепшымі ігракамі прызнаны варатар Кірыл Валчэцкі з СШ №1 г. п. Карэлічы, абаронцам — Ілля Мядзведзь з СШ №2 г. п. Карэлічы, нападаючым — Уладзіслаў Кавальчук з Лукскай СШ.
Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі Карэліцкага РК ГА «БРСМ» і сувенірамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Юліі КАСЦЮК.