В Кореличском районе любители зимних видов спорта активно проводят свободное время
Для дзяцей дашкольнага ўзросту зіма — вясёлы і незабыўны час. Менавіта зімой праходзяць самыя цікавыя святы, цуды, шмат розных, ні з чым непараўнальных забаў. Напэўна, ніякі іншы час года не можа парадаваць такой вялікай разнастайнасцю гульняў на свежым паветры.
Са з’яўленнем снега да педагагічных работнікаў ДУА «Яслі-сад № 1 г. п. Карэлічы» прыходзіць мноства ідэй, як зрабіць прагулку для выхаванцаў актыўнай, пазнавальнай, напоўненай станоўчымі эмоцыямі. Сумаваць на вуліцы дзетвары не прыходзіцца. Разам са сваімі выхавальнікамі яны катаюцца на санках з горкі, лыжах, праводзяць вопыты і эксперыменты са снегам і сняжынкамі. Задавальненне дастаўляе зляпіць разам з сябрамі Снегавіка.
На свежым паветры дзяўчынкі і хлопчыкі вельмі любяць паспаборнічаць з казачнымі героямі ў спрытнасці і кемлівасці: папасці ў цэль, найхутчэй праехаць на лыжах ці санках, пагуляць у зімовую рухомую гульню. Такія мерапрыемствы не толькі прыносяць вялікую радасць, але зарад бадзёрасці і карысць для здароўя.
Пры выхадзе на прагулку не забываюць пакарміць птушак, дапамагчы дворніку пачысціць дарожкі ад снегу і, безумоўна, палюбавацца прыгажосцю зімовага пейзажу. Усе дзіцячыя ўражанні знаходзяць сваё адлюстраванне ў зімовых малюнках, вырабах. Любіць зіму дзетвара.
Наталля СКОК,
намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы».
Зачароўвае па-асабліваму
Доўгачаканая зіма выклікае шмат прыемных уражанняў. Дзеці займацца зімовымі відамі спорту. У дарослых ёсць магчымасць ад будзённых спраў далучыцца да прыгажосці прыроды. Зіма зачароўвае па-асабліваму.
Аюцавіцкая БШ.
«Снежны дзень»
У аграгарадку Малюшычы праходзіла спартыўнае свята «Снежны дзень». Нягледзячы на халоднае надвор’е, у ім прынялі ўдзел цэлымі сем’ямі. Самай юнай удзельніцы Соф’і Кузьміч — два з паловай гады.
Свята прыйшло ў сяброўскай атмасферы. Самыя актыўныя ўдзельнікі — сем’і Кузьміч, Енжэлеўскіх, Маціюк, а таксама — сем’і Лагута і Касян.
Іна ХАЛАПІЦА,
акампаніятар сектара «Малюшыцкі СДК»
ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».
Сустрэлі з радасцю
Дачакалася-такі ў гэтым годзе дзетвара зімы. І калі яна прыйшла — сапраўдная, са снегам і маразамі, то сустрэлі яе навучэнцы Цырынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы з радасцю, гульнямі і забавамі. Выхаванцы рознаўзроставай групы высыпалі на вуліцу, а тут і ў снежкі пагуляць, і на санках з горачкі пракаціцца можна, і на лыжні сябе паспрабаваць.
Вучні асабліва любяць спаборніцтвы на лыжні. Кожнаму, вядома, хочацца перамагчы. Старшакласнікам, якія дапамагалі заліваць каток, больш даспадобы спаборніцтвы па хакеі.
Наталія АДАМУШКА,
дырэктар ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа».