Кореличчане рассказывают, почему пойдут на выборы

Алена Васільеўна ЛІСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»,
удзельніца фальклорнага танцавальнага калектыву «Спадчына» ДУ Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці:
— Выбары — рэальная магчымасць удзелу грамадзян у палітычным жыцці краіны. Я пайду на выбарчы ўчастак і гэтым выкажу свае адносіны да важнай грамадскай падзеі, свой пункт погляду. Лічу, што мой голас дапаможа выбраць дастойннага дэпутата.
Гэта будзе чалавек, нераўнадушны да розных запытаў жыхароў нашага краю. Чалавек слова, які моцна стаіць на нагах, займае актыўную жыццёвуюпазіцыю, з’яўляецца патрыётам сваёй Радзіма. Яго дзейнасць будзе накіравана на тое, каб Карэліччына яшчэ больш квітнела, а людзі заўсёды жылі шчасліва.

Іван Мікалаевіч КУЗЬМІЧ, вадзіцель аўтамабіля Карэліцкага ДРБУ-158 КУП «Гроднааблдарбуд»:
— Летась я закончыў Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй. Атрымаў спецыяльнасці: вадзіцель катэгорыі «С», стропальшчык, машыніст крана аўтамабільнага. Уладкаваўся на працу вадзіцелем у Карэліцкае ДРБУ-158. Работа мне падабаецца, вельмі люблю тэхніку.
Я пайду на выбары ўпершыню. Хачу прагаласаваць за дэпутата, які будзе старацца пачуць запыты выбаршчыкаў, вынесе іх на абмеркаванне сесіі, і па іх будзе прынята рашэнне ў інтарэсах людзей.
Я жыву ў цудоўным Карэліцкім краі. Тут мяне ўсё задавальняе. Радуе, што вуліцы гарадскога пасёлка добраўпарадкоўваюцца, а людзі жывуць працавітыя і добразычлівыя. Я хачу
аддаць свой голас за тое, каб у маёй маленькай радзімы была будучыня, а абраннікі народа імкнуліся зрабіць усё для камфортнага жыцця маіх землякоў.

Яніна Пятроўна ДЫРДА, лабарант хімічнага аналізу Варанчанскага філіяла ААТ Гродзенскі ЛГЗ»:
— Я пайду на выбары, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Буду галасаваць за Сяргея Іванавіча Тура — нашага кіраўніка, якога мы, работнікі прадпрыемства, добра ведаем і паважаем. Справядлівы, адказны, прынцыповы, ён з’яўляецца і чалавекам вялікай душы. Нам даводзіцца да яго звяртацца па розных пытаннях, і ўсе вырашае своечасова і станоўча.
Сяргей Іванавіч — уважлівы і ветлівы ў адносінах да людзей. Спадзяюся, што такім ён застанецца, калі яго выберуць дэпутатам.
Запісала Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий