Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык выступіў са справаздачай перад калектывам сярэдняй школы № 2 г. п. Карэлічы
Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык выступіў са справаздачай перад калектывам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы».
Работнікі сацыяльнай сферы раёна дабіваюцца добрых вынікаў. З даведзенымі заданнямі супрацоўнікі галін адукацыі, культуры, медыцыны спраўляюцца паспяхова. Шукаюць магчымасці для выканання заданняў па пазабюджэтных даходах. Займаюць прызавыя месцы ў вобласці.
У бягучым годзе ў аб’ектах сацыяльнай сферы плануецца шэраг пазітыўных змен. Ва ўстанове аховы здароўя «Карэліцкая ЦРБ» плануецца адкрыць аддзяленне гемадыялізу, зрабіць рамонт прыёмнага пакою, аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі, выканаць іншыя рамонтныя работы.
У галіне адукацыі на кантролі — харчовы блок у сярэдняй школе № 2 г. п. Карэлічы, які патрэбна замяніць.
Патрабуюць рамонту сельскія ўстановы культуры ў аграгарадках Жухавічы, Малюшычы, Краснае.
Клопат пра састарэлых людзей — адзін з асноўных. У раёне запатрабавана надомнае абслугоўванне. Да паслуг таксама Жухавіцкі Дом- інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Лукская бальніца сястрынскага догляду, сацыяльныя ложкі ў Мірскай гарпасялковай бальніцы, Дом сумеснага самастойнага пражывання ў райцэнтры. Паслугамі гэтых устаноў у раёне не думаюць абмяжоўвацца, будуць шукаць новыя шляхі для задавальнення запытаў жыхароў.
Па вуліцы Гастэлы адкрыта новая аптэка. Плануецца будаўніцтва комплекснай спартыўнай пляцоўкі на месцы газонаў былога ваенкамата.
Пытанням супрацьпажарнай бяспекі надзяляецца вялікая ўвага. У Карэліцкім райвыканкаме штотыднёва праводзяцца пасяджэнні рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядавых камісій. Кіраўнікі суб’ектаў прафілактыкі і старшыні сельсаветаў вывучаюць кожны канкрэтны выпадак — і прымаюцца адпаведныя меры.
У раёне не дапускаецца гібель людзей на вадаёмах. Устанаўліваюцца таблічкі, дзе ўказваецца, што купанне забаронена ў пэўных месцах.
У жыхароў райцэнтра ёсць магчымасць карыстацца паслугамі сувязі — оптавалакно пракладваецца ў дамы карэліччан.
Зборы ад суботнікаў былі выкарыстаны на правядзенне рамонтных работ у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Вясёлка», стадыёне «Юнацтва», раённай паліклінікі.
Адна з задач на бліжэйшы час — навесці належны парадак у парку гарпасёлка, каб карэліччане і госці райцэнтра маглі тут адпачыць.
Запісала
Галіна СМАЛЯНКА.