Во время акции «Неделя леса» в Кореличском районе 12 гектаров земель будут засажены лесом
Больш за 12 гектараў зямель будуць засаджаны лесам у Карэліцкім раёне падчас правядзення акцыі «Тыдзень лесу», паведаміў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў.
На тэрыторыі ўсіх чатырох лясніцтваў раёна: Мірскага, Ярэміцкага, Міратыцкага і Карэліцкага, будуць пасаджаны саджанцы сасны.
У добраахвотнай справе аднаўлення лясоў Карэліччыны прымуць удзел не менш за сотню актывістаў, сярод якіх школьнікі, дзяржаўныя служачыя, дэпутаты ўсіх узроўняў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
Іна ЛЕЙКА.