Возможности для самореализации кореличской молодежи оказались в центре внимания идеологов
На бягучым тыдні, 15 жніўня, на базе Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры прайшоў семінар-вучоба ідэалагічнага актыва раёна.
Месца правядзення мерапрыемства цалкам адпавядала яго зместу. Асноўная тэма адзінага дня інфармавання гучала як “Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі”. Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Анатольевіч Карпаленка прапанаваў увазе прысутных змястоўны і інфарматыўны даклад. Тут прагучалі статыстычныя дадзеныя, звесткі пра дасягненні маладых людзей Карэліччыны, пра ўмовы для іх усебаковага, у тым ліку культурнага і спартыўнага, развіцця.
Інфармацыю пра здаровы лад жыцця і негатыўны ўплыў на моладзь алкаголя, наркатычных і псіхатропных рэчываў агучыла ўрач псіхіятр-нарколаг Карэліцкай ЦРБ Кацярына Сяргееўна Ушкевіч. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі семінара пагаварылі пра надзённыя пытанні, з якімі яны сутыкаюцца на пасадах намеснікаў кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце і адказных за арганізацыю гэтай сферы ў працоўных калектывах.
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара