Почему кореличские банковские и культработники выбирают вакцинацию?

Да завяршэння прышчэпачнай кампаніі ад грыпу засталося крыху больш за тыдзень. Для фарміравання ўстойлівага імунітэту медыкі раяць паставіць прышчэпку да 1 снежня. Па інфармацыі Карэліцкага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у Карэліцкім раёне прышчэпку ад грыпу атрымала 36% насельніцтва. Якія ж плюсы і мінусы прышчэпак бачаць карэліччане?

Юрый ВЯРБІЦКІ,
спецыяліст адміністрацыйна-гаспадарчай службы ААБ «Беларусбанк»:

— Работнікі нашага банка атрымалі прышчэпкі ад грыпу на мінулым тыдні. Кожны год мы праходзім імунізацыю, каб засцерагчы сябе ад хваробы. На працягу рабочага дня нам даводзіцца камунікаваць з вялікай колькасцю людзей, а гэта павышае рызыку захварэць. Тым больш, што нашым супрацоўнікам гэта нічога не каштуе: прышчэпкі атрымліваем бясплатныя згодна з дагаворам аб добраахвотным страхаванні медыцынскіх выдаткаў з Белдзяржстрахам. Трэба адзначыць, што бальнічныя лісты ў нас — рэдкасць.

Наталля КУЛЯКА,
канцэртмайстар Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў:

— Існуе шмат міфаў аб прышчэпках ад грыпу. Многія гавораць, маўляў, прышчапіўся і ўсё роўна захварэў. Але ж пасля ўвядзення вакцыны чалавек калі і захварэе, то ў больш лёгкай ступені і без ускладненняў. Я прышчапляюся кожны год, бо шмат працую з дзецьмі, якія таксама, як і дарослыя, могуць прынесці вірус. Заўважыла, што захварэць магу хіба што пад весну, калі імунітэт дае збой і патрэбен адпачынак, сонца ды свежая гародніна.

Іна ЛЕЙКА

Добавить комментарий