Кореличчане вошли в 20-ку лучших на областных соревнованиях «Снежный снайпер»

? Абласны этап рэспубліканскіх спаборнітцваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» у Сяльцы стаў для 12 юных карэліцкіх лыжнікаў карысным і цікавым вопытам. Нашы спартсмены выступілі адразу ў трох узроставых катэгорыях: малодшай (2007-2008 гг.н.), сярэдняй (2005-2006 гг.н.) і старэйшай (2003-2004 гг.н.).

Улічваючы тое, што ў сёлетніх зімовых стартах узялі ўдзел больш за 200 школьнікаў з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, і ў кожнай катэгорыі за перамогу змагаліся дзясяткі дзяцей, карэліцкая каманда паказала годныя вынікі.

Сярод спартсменаў 2007-2008 гг.н. у 20-ку лепшых увайшлі: Арцём Сафонаў з Мірскай сярэдняй школы (11 месца), Дар’я Космач (15 месца) і Надзея Крывіцкая (18 месца) з Райцаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы. Ва ўзроставай катэгорыі 2005-2006 гг.н. 19 вынік паказала Дар’я Пенкрат з Мірскай сярэдняй школы. У групе 2003-2004 гг.н. Паліна Сіроціна з Райцаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы заняла 12 месца.

Слоў падзякі заслугоўваюць і астатнія прадстаўнікі карэліцкай каманды, якія хоць і прыйшлі да фінішу пазней за таварышаў, але прадэманстравалі моцнае імкненне добра выступіць. Сярод іх — вучні Райцаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Уладзіслаў Субач і Яніна Каралько, Мірскай сярэдняй школы — Андрэй Шыманскі, Вераніка Моніч і Іван Печанко, Варанчанскай базавай школы — Мікіта Пашкевіч, Турэцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы — Яўген Донь-Шынайка.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа: novgazeta.by