Экстремально и на позитиве. «Кореличская лыжня-2019» назвала победителей (фото+видео)

? Па палях ды лясах, месцамі — пад дажджом ды мокрым снегам, экстрэмальна і на пазітыве прайшлі раённыя спаборніцтвы «Карэліцкая лыжня-2019» на базе ДАЛ «Вясёлка». Масавыя зімовыя старты ў чарговы раз даказалі, што карэліччане ўсіх узростаў так проста не здаюцца і лыжы — спорт для моцных духам.

Зімовыя віды спорта карыстаюцца на Карэліччыне асаблівай любоўю. Таму маляўнічыя мясціны ля возера Свіцязь сабралі дзясяткі юных і дарослых спартсменаў-аматараў нашага краю. Ва ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў узялі ўдзел і прадстаўнікі кіраўніцтва раёна: старшыня райвыканкама Віктар Шайбак і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў.

— Мы знаходзімся ў незвычайным месцы карэліцкай зямлі, якое павінна напоўніць нас энергіяй і пазітыўнай дынамікай, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Як вядома, у Беларусі надаецца вялікая ўвага развіццю спорта. Нашаму раёну таксама блізкія ідэі актыўнага і здаровага ладу жыцця, у нас праходзіць на працягу года шмат мерапрыемстваў гэтага кірунку. Дбаем мы і пра матэрыяльную базу для заняткаў спортам, заўжды закладваючы ў бюджэт сродкі на набыццё інвентару. І такі падыход дае плён. Бо людзі, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах і займаюцца спортам, звыкаюць жыць па праграме «максімум» у іншых сферах дзейнасці, дасягаючы добрых вынікаў у вучобе і на працы.

Не гледзячы на зменлівае надвор’е і няпростыя маршруты, карэліцкія лыжнікі пры падтрымцы трэнераў, балельшчыкаў і спецыялістаў раённага фізкультурна-спартыўнага клуба даказалі, што вартыя гэтых слоў і гатовыя ў любых умовах змагацца за перамогу.

На цырымоніі закрыцця лыжні намеснік старшыні райвыканкама Руслан Абрамчык павіншаваў усіх з выдатнымі вынікамі, пажадаў далейшых поспехаў і добрай зімы, а таксама ўручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам. Апроч таго лепшых у сельскіх эстафетах чакалі прыемныя сюрпрызы ў канвертах ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай.

? У спартакіядзе сярод школьнікаў змаганне ішло паасобку ў юнакоў і дзяўчат у трох ўзроставых катэгорыях (2002-2003 гг.н., 2004-2005 гг.н, 2006-2007 гг.н).

? Першыя месцы сярод юнакоў занялі Іван Бусаў (ДУА «Варанчанская базавая школа»), Мацвей Казачок (ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Уладзіслаў Кучко (ДУА «Турэцкі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»). На другую прыступку падняліся Ілля Баркоў (ДУА «Баранавіцкая сярэдняя школа»), Андрэй Шыманскі і Арцём Сафонаў з ДУА «Мірская сярэдняя школа». Бронза гонак адыйшла да Іван Пістоліна (ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Іллі Міклашэвіча (ДУА «Мірская сярэдняя школа»), Мікіты Пашкевіча (ДУА «Варанчанская базавая школа»).

? У дзяўчат лепшымі сталі Дар’я Шэўка (ДУА «Красненскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»), Яніна Каралько і Марыя Аляшкевіч з ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа». На другім месцы — Паліна Сіроціна (ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Анастасія Каляда (ДУА «Турэцкі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»), Карына Сас (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы). Віншаванні з трэцім месцам прымалі Яна Сухавер (ДУА «Мірская сярэдняя школа»), Крысціна Ражко (ДУА «Красненскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»), Алеся Кроль (ДУА «Аюцавіцкая базавая школа»).

? Месцы сярод дарослых удзельнікаў лыжні таксама былі размеркаваны сярод мужчын і жанчын згодна ўзроставым катэгорыям. Змаганні ішлі за першыя месцы ў спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў, сярод кіраўнікоў, чэмпіянаце г.п. Карэлічы па лыжных гонках.

? У катэгорыі «юнакі 2002-2003 гг.н.» у спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў золата ў прадстаўніка СВК «Свіцязянка-2003» — Івана Бусава, срэбра — ў Іллі Баркова з ДП «Малюшычы», бронза — ў Івана Пістоліна (СВК «Свіцязянка-2003»). У аналагічнай узроставай катэгорыі ў дзяўчын першае месца заваявала Яніна Каралько (СВК «Свіцязянка-2003»), другое — Анастасія Каляда (СВК імя Чарняхоўскага), трэцяе — Валерыі Казарэз (СВК «Малюшычы»).

? У мужчынскай спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў ва ўзросце да 35 гадоў першае месца заняў Аляксандр Карпач (ДП «Царука»), другое месца — Мікіта Ярошчык (СВК «Жухавічы»), трэцяе — Мікалай Бусаў (СВК «Свіцязянка-2003»). У катэгорыі ад 35 гадоў на першым месцы — Аляксандр Рамановіч (СВК «Жухавічы») другім і трэцім месцах адпаведна — Іван Траяновіч і Міхаіл Бында з КСУП «Цырын-Агра».

? У жаночай спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў ва ўзросце да 35 гадоў першае месца ў Анастасіі Бургун (СВК «Свіцязянка-2003»), другое — Дар’і Харошка (СВК «Свіцязянка-2003»), трэцяе — Марыны Дзедуль (СВК «Маяк-Заполле»). У жаночай спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў ва ўзросце ад 35 гадоў лепшай стала Таццяна Якімовіч (СВК «Свіцязянка-2003»), на другім месцы — Святлана Рамановіч (СВК «Жухавічы»), на трэцім — Святлана Богуш (ДП «Лукі-Агра»).

?  У спартакіядзе сярод кіраўнікоў (мужчыны да 45 гадоў) золата гонак заваяваў галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка, срэбра — галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Дзмітрый Шугля, бронзу — дырэктар ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Пётр Буляк. Ва ўзросце ад 45 гадоў першае месца заняў начальнік участка ВіК РУП ЖКГ Мікалай Сіўко, другое — намеснік старшыні ДП “Царука” па ідэалагічнай рабоце Леанід Ямелька.

?  У спартакіядзе сярод кіраўнікоў у катэгорыі «жанчыны да 45 гадоў» месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Гоцка, другое — упраўляючы справамі Красненскага сельвыканкама Таццяна Сучко, трэцяе — упраўляючы справамі Райцаўскага сельвыканкама Таццяна Фурс. Ва ўзроставай групе «жанчыны ад 45 гадоў» першае месца — ў намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Антаніны Мялешка, другое — у намесніка старшыні СВК імя Чарняхоўскага па ідэалагічнай рабоце Алены Макар, трэцяе — у дырэктара ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Наталіі Адамушка.

? У чэмпіянаце г.п. Карэлічы па лыжных гонках (мужчыны ад 18 да 34 гадоў) перамогу святкаваў Уладзімір Шайдзянкоў (УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца»), на другім месцы — Аляксей Ложачнік (РУП ЖКГ), на трэцім — Аляксандр Варава (УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца»). У катэгорыі «мужчыны ад 35 гадоў» золата і срэбра ўзялі адпаведна прадстаўнікі РУП ЖКГ Дзмітрый Горбік і Мікалай Лейка, бронзу — Сяргей Яцук (УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца»).

? Сярод жанчын ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў лепшымі названыя Алена Бабакуліева з УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» (першае месца), Наталля Ракач з РУП ЖКГ (другое месца) і Таццяна Зайко з УАЗ «.Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» (трэцяе месца). Сярод жанчын ва ўзросце ад 35 гадоў у чэмпіянаце г.п. Карэлічы па лыжных гонках першае месца ў прадстаўніцы УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Яўгеніі Яцук.

? Падведзены і агульнакамандныя вынікі.

? Першае месца ў спартакіядзе школьнікаў у 1 групе устаноў адукацыі заняла ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа», другое — ДУА «Красненскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», трэцяе — ДУА «Мірская сярэдняя школа». У 2 групе месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — ДУА «Варанчанская базавая школа», другое — ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа», трэцяе — ДУА «Аюцавіцкая базавая школа».

? Абсалютным пераможцам спартакіяды сярод сельскіх жыхароў стала каманда СВК «Свіцязянка-2003», срэбра — ў прадстаўнікоў СВК «Маяк-Заполле», бронза — ў КСУП «Лукі-Агра».

? У чэмпіянаце г.п. Карэлічы па лыжных гонках лепшымі названы прадстаўнікі РУП ЖКГ, на другім месцы — УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца».

? У агульнакамандным заліку сярод кіраўнікоў золата адыйшло да лыжнікаў райвыканкама, серабро — у спартсменаў ўпраўлення адукацыі, бронза — у сельгаспрадпрыемстваў.

За акном ужо люты, хутка зіма складзе сваё валадарства. Але такія знакавыя спартыўныя падзеі застануцца добрымі ўспамінамі для карэліччан і стануць матывацыяй да новых перамог.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара

? ФОТАГАЛЕРЭЯ