Память воинов-интернационалистов почтили в Кореличах (фото)

Урачыстае мерапрыемства пад назвай «Пакуль мы памятаем — мы жывём» адбылося ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры.

На ўрачыстасць сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты, маці загінулых воінаў-афганцаў, прадстаўнікі мясцовай улады, дэлегацыі ад працоўных калектываў райцэнтра.
На сустрэчы слова трымалі намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Абрамчык, намеснік ваеннага камісара ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў маёр Валянцін Васько, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолій Шоўк, ветэран-афганец старшыня Карэліцкага раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васілій Тур, благачынны цэркваў Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса.
Воіны-афганцы ўзнагароджаны юбілейным медалём «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Шматгадовая і добрасумленная праца многіх з іх адзначана Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Маці салдатаў, якія не вярнуліся з афганскай вайны, — Соф’і Васільеўне Філончык і Яўгеніі Васільеўне Федарака — уручаны юбілейныя медалі і памятныя падарункі.
Работнікі культуры выканалі цудоўныя музычныя кампазіцыі.
У фае ўстановы Карэліцкі раённы краязнаўчы музей арганізаваў фотавыставу «Салдаты афганскай вайны».

 

Мерапрыемствы прадоўжыліся на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў г.п. Карэлічы. Ля памятнага знака загінулым воінам-інтэрнацыяналістам адбыўся мітынг-рэквіем «Мы гэтай памяці верныя». Да яго ўдзельнікаў звярнуліся намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Абрамчык, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васілій Тур, спецыяліст раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан.
Хвілінай маўчання ўшанавана памяць загінулых воінаў-афганцаў.
Праведзена партыятычная акцыя «Чорны цюльпан», якая аб’яднала жыхароў раёна рознага ўзросту. Удзельнікі мітынгу трымалі ў руках цюльпаны з чорнай паперы, якія сімвалізуюць непарыўную сувязь пакаленняў.
Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да помніка воінам-афганцам. У неба запусцілі блакітныя шары з папяровымі белымі жураўлікамі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Аксаны ЯНУШ