Дарагія жанчыны Карэлiцкага раёна, з Днём 8 Сакавіка!
? Дарагія жанчыны! ?
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вясновым святам — Днём жанчын!
Жанчыне дадзена высокае прызначэнне. Вы дорыце жыццё, захоўваеце сямейны ачаг і напаўняеце дом цяплом і ўтульнасцю. Вы натхняеце на добрыя справы, умацоўваеце веру ва ўласныя сілы. Пры сучасным бурным рытме жыцця вам удаецца сумяшчаць гэтыя абавязкі з паспяховай працай і актыўнай грамадскай дзейнасцю. Бо менавіта жанчын адрознівае акуратнасць і добрасумленнасць у штодзённай працы, уважлівасць і чуласць у адносінах з людзьмі.
Дзякуй вам, дарагія і любімыя, за невычэрпную дабрыню, душэўную шчодрасць, уменне зрабіць наш свет прыгожым і радасным.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
? ? ?
? Дарагія жанчыны Карэлiцкага раёна! ?
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём 8 Сакавіка!
Жадаю, каб гэта цудоўнае вясновае свята вы сустрэлі з мірам у сэрцах, каб у вашых дамах панавалі лад, любоў і ўзаемаразуменне. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым пачынанням, здзяйсняюцца спадзяванні і збываюцца самыя запаветныя мары, а ваша жыццё напоўніцца радасцю і шчасцем, поспехамі і дабрабытам.
Здароўя вам і доўгіх гадоў жыцця! Няхай не толькі ў святочны дзень, а і ва ўсе астатнія дні года вашы блізкія радуюць вас кветкамі і добрымі словамі, любоўю і падтрымкай. Няхай вас чакаюць цікавыя адкрыцці, добрыя навіны ў асабістым жыцці, новыя здзяйсненні ў прафесійным плане.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57
Вольга ПАПКО
? ? ?
? Паважаныя жанчыны! ?
Прыміце самыя цёплыя, шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём жанчын!
Адзначаючы гэтае выдатнае вясновае свята, мы аддаём даніну шчырай павагі і ўдзячнасці нашым жанчынам за мудрасць і цярпенне, дабрыню і душэўную цеплыню, уменне спалучаць высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць з пяшчотай і чулым стаўленнем да родных і блізкіх людзей, да навакольнага свету.
Ад усёй душы віншуем вас з гэтым цудоўным святам! Хай гэты дзень будзе напоўнены для вас радасцю, цеплынёй і ўсмешкамі, а ў вашай душы круглы год квітнее вясна. Моцнага здароўя вам, сямейнага шчасця, вялікай любові і бязмежнай радасці.
Раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын»