Карэліччына віншуе работнікаў і ветэранаў пракуратуры
26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Карэліцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў пракуратуры. Высокага прафесіяналізму, поўнай самааддачы патрабуюць рашэнні пытанняў па прававой абароне, ажыццяўленню нагляду за выкананнем правоў грамадзян і іх свабод, абароне законных інтарэсаў дзяржавы.
Прафесіянальнае свята работнікаў пракуратуры – гэта трыумф годнасці, барацьбы за непрадузятасць і сумленнасць судоў, гэта цярністы шлях і адказная праца.
Жадаем моцнага здароўя і мужнасці, поспеху ў справе ўмацавання законнасці і правапарадку, сіл і цярпення ў прафесійнай дзейнасці, цяпла сямейнага ачага, надзейных сяброў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў