Кормозаготовка на Кореличчине подходит к завершению. Скошено 89% трав первого укоса

На Карэліччыне працягваецца корманарыхтоўчая кампанія-2019 з траў першага ўкосу. Работы набліжаюцца да свайго завяршэння.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 18 чэрвеня гаспадаркамі раёна дасягнуты наступныя паказчыкі:

? – скошана 13398 га, альбо 89% ад задання ў 15000 га. 100-працэнтных вынікаў дасягнулі СВК “Маяк-Заполле”, КСУП “Лукі-Агра” і СВК “Жухавічы”. Гаспадаркам раёна засталося скасіць 1602 га;

? – убрана 12566 га, што складае 94% ад скошанага;

? – 13843 тоны зялёнай масы выкарыстана на корм буйной рагатай жывёле;

? – у стрэйч-плёнку нарыхтавана 1207 тон травяністых кармоў, альбо 1716 рулонаў. Бясспрэчным лідарам з’яўляецца СВК “Жухавічы”, дзе ў стрэйч-плёнцы – 758 тон кармоў, ці 981 рулон;

? – гаспадаркамі раёна высушана 3192 тоны сена, што складае 29% ад агульнага плану ў 11000 тон. З першага ўкосу амаль палову неабходнага на зімовы перыяд сена нарыхтавалі аграрыі СВК “Маяк-Заполле” – 802 тоны;

? – выдатна папрацавалі на закладцы сенажу ўсе гаспадаркі Карэліччыны. У выніку нарыхтавана 78114 тон сенажу, што складае 50% ад задання ў 156405 тон;

? – нягледзячы на тое, што сёлетняя корманарыхтоўка пачалася пазней леташняй, аграрыі раёна амаль дасягнулі тэмпаў мінулага года. У 2018 годзе на гэты ж перыяд было нарыхтавана 8,7 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, сёлета – 8,2. У карэліцкіх аграрыяў ёсць усе шансы дасягнуць леташніх паказчыкаў.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара