Уражаннямі ад свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» дзеляцца пісьменнікі і журналісты
? Ірына ДАНЕЎСКАЯ,
аўтар рамана «Нямецкі прынц Багуслаў Радзівіл»:
– Самыя цёплыя і прыемныя ўражанні пакінулі «Кніжныя сустрэчы». Я вельмі ўдзячна арганізатарам мерапрыемства за тое, што запрасілі ў Беларусь (заўв. аўтара: Ірына Данеўская – украінская пісьменніца). Шыкоўная магчымасць паглядзець Мірскі замак. Даўно хацела прыехаць, я тут упершыню. Вельмі прыемна, што ў Беларусі ёсць цікавасць да беларускай кнігі. Бачу, па прысутных тут людзях, што гэта ім падабаецца.
? Ірына ТОКАРАВА,
аўтар кніг «Прыгоды мячоў», «Прыгоды дэтэктыва Хомса і доктара Сладсана»:
– Вельмі добра ўсё арганізавана, вельмі цікава, шмат гасцей прыехала – чуецца і польская гаворка, і кітайская. Гэта прыемна. Мерапрыемствы такога роду надзвычай важныя. Гэта магчымасць выдавецтвам паказаць сябе, прадэманстраваць новыя кнігі, а людзям у такім нязмушаным становішчы прасякнуцца духам гэтага месца і пазнаёміцца з усімі навінамі выдавецтва. Нягледзячы на тое, што дзеці цяпер больш глядзяць у бок тэлефонаў і камп’ютараў, я не лічу гэта праблемай. Важна нам, сталым, ісці за імі, знайсці тую тэму, той фармат кнігі, які дзецям будзе цікавы. Наша задача вучыць дзяцей любіць кнігу. Калі прывіць любоў да чытання ў малым узросце, гэта любоў застанецца з імі назаўжды. Усё пачынаецца з чытання матулі, не школьная праграма, а менавіта мама. Калі яна чытае аповед эмацыйна, па ролях, толькі тады адбываецца дзіва і дзіця адпраўляецца ў казачны кніжны свет.
? Ларыса КУЧАРАВА,
галоўны рэдактар часопіса «Здаровы лад жыцця»:
– Мерапрыемства вельмі патрэбнае, вельмі важнае. Кожнае камунікаванне прафесіяналаў заўсёды пазітыўна адбіваецца на ўсіх баках. Па-першае, беларускія выдавецтвы прывезлі вельмі шмат цікавай унікальнай літаратуры, якую госці мерапрыемства маглі набыць па выдавецкай цане. Па-другое, выбар прапанаванай літаратуры быў вельмі разнастайным, тут можна было задаволіць розныя патрэбы: і метадычныя, і гістарычныя – шырокае кола выдатнай літаратуры. Ну і, вядома, калі пісьменнікі маюць зносіны, расказваюць адзін аднаму пра свае дасягненні, пра цікавыя праекты, то гэта натхняе суразмоўцу на новыя творчыя ідэі, новае супрацоўніцтва. І я лічу, што падобныя сустрэчы спараджаюць вельмі шмат новых, яркіх, цікавых праектаў.
Гутарыла Лізавета МУЦІЛОВІЧ
Фота аўтара
? Фотахроніка свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» па спасылцы:
Статут ВКЛ 1588 года, сустрэчы з любімымі аўтарамі, навінкі беларускай літаратуры. Свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» стала для прысутных сапраўдным «бестселерам» (фота+відэа)