Насельнікі Жухавіцкага Дома-інтэрната выказваюць падзяку медсястры ўстановы Алене Русецкай
Мабыць, у кожнага з нас бываюць імгненні, калі пачуцці напаўняюць сэрца, хочацца падзяліцца з кім-небудзь станам сваёй душы, даверыцца, адкрыцца. Але ў рэчаіснасці бывае не так проста знайсці роднага па натуры чалавека, якому без асцярогі можна было б раскрыць патаемныя куточкі сваёй узрушанай душы. Для гэтага трэба быць беспамылкова ўпэўненым: цябе зразумеюць, разважаць і, як трэба, дапамогуць.
Многія чытачы газеты «Полымя» вельмі часта выбіраюць яе ў якасці такой вось вернай сяброўкі, што прыемна радуе, мацуе зваротную сувязь, якая, у сваю чаргу, дапамагае пачуць голас чытача, светлы, шчыры, багаты на адценні дабрыні, данесці яго да людзей. Іменна такімі адценнямі напоўнены верш Паўла Кравеля, насельніка Жухавіцкага Дома-інтэрната, прысланы нядаўна ў газету.
Ён адрасуе яго медыцынскай сястры ўстановы Алене Мікалаеўне Русецкай, часова вымушанай з-за хваробы знаходзіцца на бюлетэні. Не патрэбны ніякія каментарыі, каб зразумець: за любімую медсястрычку моляцца насельнікі, калегі, таму што яе любяць, яна як сонейка для ўсіх. Так яно ёсць на самой справе: Алену Мікалаеўну ў інтэрнаце абагаўляюць, жадаюць ёй хутчэйшага выздараўлення і вяртання на працу. Пад кожным словам верша, ведаю, падпісаўся б кожны, каго не раз ратавалі яе ласкавыя рукі, яе спачувальная душа. Не, не пад сілу адолець хваробе тых, каго акружаюць Дабрыня і Любоў людскіх сэрцаў! Мабыць, да ліку святых можна аднесці іх, каму Бог дае рэдкую прывілею быць патрэбнымі для ўсіх і любімымі ўсімі, аб чым шчыра піша Павел.
Ты нам нужна
Остановись, мгновенье, ты прекрасно,
И небо надо мной не плачет.
Ты для меня, как солнце в небе ясном,
А, может быть, желаннее и ярче.
Остановись, мгновенье! Ты — прекрасна!
Светись добром и никого не слушай,
Ведь даже время над тобой не властно;
Ты с каждым днём становишься всё лучше.
Тебя люблю, как маму, как сестру,
Как солнце и свободу любят люди,
Как утро любит нежную зарю…
Меня за чувства пусть никто не судит.
Скорее на работу выходи,
Тебя любовью, ласкою окружим,
Своей улыбкой, взглядом освети,
Ведь твой приход нам очень-очень нужен…
Застаецца адрасаваць усім словы вядомага рускага савецкага паэта: «Говорите, люди, говорите, говорите добрые слова!»
Галіна КАЛТУНОВА