Председатель Кореличского районного Совета депутатов Александр Шкадов встретился с работниками Лукской амбулатории

На сустрэчу з калектывам Лукскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў прыехаў пасля правядзення прыёму грамадзян па месцы жыхарства ў мясцовым сельвыканкаме.

Па словах лідара мясцовых дэпутатаў, згодна з праведзеным маніторынгам, найменшая колькасць зваротаў у розныя службы адзначаецца ў Лукскім сельскім Савеце, і гэта дзякуючы плённай і зладжанай рабоце старшыняў мясцовых сельвыканкама Людмілы Ваўчок і сельгаскааператыву Мікалая Гавіны, якія робяць усё магчымае, каб на месцы вырашаць злабадзённыя пытанні вяскоўцаў.

«Галоўная задача, якая стаіць перад працаўнікамі Карэліцкага краю, убраць якасна і ў поўным аб’ёме вырашчаны ўраджай,»— зазначыў далей прамоўца.

У сваім выступленні Аляксандр Шкадаў звярнуў увагу і на пытанне заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы, зазначыўшы пры гэтым, што ў краіне ўсё робіцца для таго, каб знайсці крыніцы па яе павышэнні. Гэта датычыць у першую чаргу нізка аплачваемай катэгорыі працуючых.

Такія сустрэчы — яшчэ адна магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам раённай улады. Лукскіх медыкаў хвалююць дзве праблемы: перабоі з паступленнем вады ў дамы па вуліцы Юбілейнай у Луках і парушэннем раскладу руху аўтобусаў, якія праходзяць праз гэты населены пункт.

Гэтыя звароты старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў узяў пад асабісты кантроль і паабяцаў вырашыць пытанні ў бліжэйшы час.

Галіна СМАЛЯНКА