Аграрии Кореличчины приступили к уборке сахарной свёклы и измельчению кукурузы на силос
Аграрыі Карэліччыны выконваюць цэлы комплекс палявых работ, характэрных для асенняй пары. Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 3 верасня:
? – завяршаецца ўборка саломы. Вызвалена 18694 га, альбо 94% убраных палёў. Засталося ўбраць 1284 га;
? – пад сяўбу азімых культур узарана 9379 га, што складае 63% ад запланаваных 14910 га;
? – пад азімыя зерневыя культуры сёлета адведзена 12290 га. Да закладкі будучага ўраджаю збажыны прыступіла большая частка сельгаспрадпрыемстваў раёна. На ўчарашнюю раніцу засеяна 1014 га, альбо 8% ад плану;
? – уборка кукурузы на сілас стартавала ў СВК «Жухавічы», КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Сёлета пад царыцу палёў у раёне адведзена 5231 га;
? – распачата ўборка цукровых буракоў. Усяго карэліцкім аграрыям неабходна выкапаць салодкія караняплоды на 3550 га, з якіх на раніцу 3 верасня ўбрана 193 га пры сярэдняй ўраджайнасці 495 ц/га.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара