10 и 11 сентября в Кореличском районе состоятся «прямые линии»
☎ 10 верасня 2019 года з 14.00 да 15.00 прамую лінію праводзіць начальнік аддзела прафесійнага пенсійнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ілона Уладзіміраўна ШАВЕЛЬСКАЯ па тэме: «Перыяды работы, якія ўключаюцца ў прафесійны стаж кіроўцаў гарадскога транспарту, работнікам сельскай гаспадаркі і тэкстыльнай вытворчасці» па тэлефоне 8(0152)76-65-30.
☎ 11 верасня 2019 года з 14.00 да 15.00 прамую лінію праводзіць начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Святлана Васільеўна КАЛАДЗІНСКАЯ па тэме: «Права на дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда да 18 гадоў» па тэлефоне 8(0152)68-33-79.
☎ 11 верасня 2019 года з 9.00 да 12.00 прамую лінію праводзіць намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па аператыўна-тактычнай рабоце капітан унутранай службы Сяргей Юр’евіч БУНЧУК. Вашы пытанні чакаюць па тэлефоне 2-06-57.
☎ 11 верасня 2019 года з 11.00 да 13.00 адбудзецца прамая лінія з намеснікам начальніка АУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнікам міліцыі Валерыем Яўгенавічам БОГУШАМ. Жадаючыя могуць задаць пытанні па тэлефоне 2-06-54.