Здравствуй, школа! Новый учебный год стал первым для пяти первоклассников ГУО «Циринский УПК детский сад-средняя школа»
Для многіх сённяшні дзень азнаменаваны не толькі Днём ведаў, але і ўспамінам аб тым, што летняя пара здала свае паўнамоцтвы маляўнічай восені. Але гэта не нагода для смутку – гэта яшчэ адна магчымасць пражыць вучэбны год так, каб стаць больш дарослым і разумным. Дзеля новых знаёмстваў і цікавых адкрыццяў сёлета свае дзверы для пяці першакласнікаў адчыніў Цырынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.
На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай святу, ганаровымі гасцямі сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, старшыня Цырынскага сельвыканкама Аксана Гомза, старшыня ДП “Цырын-Агра” Аляксандр Янкоўскі, настаяцель праваслаўнай царквы айцец Алег і былы вязень нацызму Пётр Сачыўка.
Падчас урачыстасці Аляксандр Шкадаў падкрэсліў, што ў гэтым годзе школьнікам пашанцавала: Дзень ведаў прыпаў на нядзелю. Такім чынам, у іх была магчымасць працягнуць канікулы яшчэ на адны суткі. Таксама прадстаўнік кіруючай вертыкалі ўручыў дырэктару школы Наталлі Адамушка сертыфікат на сумму 169 рублёў, які падорыць хлопчыкам і дзяўчынкам новы спартыўны інвентар.
Не засталіся без падарункаў і галоўныя героі свята – першакласнікі. Старшыня дзяржаўнага прадпрыемства “Цырын-Агра” Алякс андр Янкоўскі падарыў кожнаму з іх набор канцылярскіх прыналежнасцей.
Дарэчы, усяго ў ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” сёлета будуць навучацца семдзясят чытары школьніка.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара