В Кореличском районе начался сбор подписей за выдвижение претендентов в кандидаты в депутаты Палаты представителей Национального собрания седьмого созыва
У аўторак, 17 верасня, у Карэлічах адбыўся адзін з першых пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
У мясцовым Доме культуры збор подпісаў праводзілі члены раённых арганізацый РГА “Беларускі саюз жанчын” і Камуністычнай партыі Беларусі – прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па Замкавай выбарчай акрузе №57.
Дарэчы, вылучэнне прэтэндэнтаў на ролю кандыдатаў ў дэпутаты ў Беларусі пачалося з восьмага верасня і працягнецца да адзінаццатага кастрычніка. Вылучаць сваю кандыдатуру могуць як палітычныя партыі і працоўныя калектывы, так і грамадзяне шляхам збору подпісаў.
Важна адзначыць, што ў склад ініцыятыўнай групы павінна ўваходзіць не менш за дзесяць чалавек, а падчас збору подпісаў усякага роду агітацыя строга забаронена. У арсенале вылучэнцаў – кароткая біяграфія патэнцыяльнага кандыдата, яго фотаздымак і падпісныя лісты, якія і прадстаўляюцца выбаршчыкам для подпісу.
Для таго, каб зарэгістраваць асобу ў якасці кандыдата ў дэпутаты, неабходна сабраць тысячу подпісаў ад жыхароў той выбарчай акругі, да якой яны адносяцца. Выбаршчык павінен прадставіць наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца жыхарства, а таксама серыю і нумар пашпарта. Пасля запаўнення ліста чалавеку трэба паставіць подпіс – тады яго голас будзе залічаны.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара