В Кореличах состоялась конференция районной организации Белорусского профсоюза работников государственных и других учреждений

У Карэлічах адбылася XVII канферэнцыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, ганаровым удзельнікам якой стала старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Бераснева.

Асноўным пытаннем, якое было вынесена на павестку дня, стала справаздача старшыні райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянціны Сіўко, якая датычылася дзейнасці раённай арганізацыі за перыяд з кастрычніка 2014 года па красавік 2019 года. Аб рабоце рэвізійнай камісіі за гэты ж прамежак часу паведаміла старшыня рэвізійнай камісіі Галіна Рабко. Аб дзейнасці прафсаюзаў раёна і найбольш значных змяненнях у Працоўным кодэксе, які пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года, расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка.

Чым сёння жывуць пярвічкі? У якіх акцыях і мерапрыемствах прымаюць удзел яе члены? Што робіцца для паляпшэння ўмоў працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах? Адказы на гэтыя пытанні ўдзельнікі канферэнцыі змаглі атрымаць падчас выступленняў старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Карэліцкім раёне Кацярыны Дораш і сакратара прафсаюзнага камітэта пярвічкі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Таццяны Даніўка.

– Работу раённага камітэта за разглядаемы перыяд можна смела прызнаць здавальняючай, – адзначыла Алена Бераснева. – Нягледзячы на тое, што Карэліцкі раён невялікі па памерах, тут створана згуртаваная прафсаюзная каманда, якая жыве насычаным жыццём і клапоціцца аб дабрабыце членаў працоўных калектываў. Сёння мы пачулі справаздачы двух старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый. Аднак я ўпэўнена, што кожнаму з прысутных лідараў пярвічак ёсць аб чым расказаць і чым здзівіць.

Падчас правядзення канферэнцыі прайшлі выбары раённага камітэта прафсаюза, рэвізійнай камісіі і старшыні райкама прафсаюза, на пасаду якога абрана галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Карэліцкага райвыканкама Аксана Абрамчык.

Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прыняла актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу”. Алена Бераснева ўручыла шматдзетнай маці Юліі Сасноўскай з г.п Карэлічы партфелі з усімі неабходнымі для заняткаў канцылярскімі прыналежнасцямі.

Фінальным і самым прыемным момантам канферэнцыі стала цырымонія ўзнагароджання. Пад гучныя апладысменты прысутных Ганаровыя граматы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў атрымалі член райкама прафсаюза Інэса Семібратава, старшыня пярвічкі Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Карэліцкім раёне Кацярына Дораш, казначэй райкама Таццяна Сучко. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка ўручыла Ганаровую грамату Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціне Сіўко і юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” члену райкама прафсаюза Віктару Чэбатарэвічу.

 

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

 ⚜ ФОТАГАЛЕРЭЯ ⚜