Тэатральны лістапад адкрывае Сёмы Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча

Сёмы Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў горадзе Бабруйску з 1 па 6 лістапада.

Фота: bobrlife.by

Да ўдзелу ў тэатральным форуме запрошаны прафесійныя тэатральныя калектывы, у тым ліку і замежныя. Адметнасць фестывалю ў тым, што яго праграма складаецца выключна з твораў беларускіх аўтараў.

У конкурсе прымуць удзел 12 спектакляў з 11 тэатраў. Спектаклі будуць прадстаўлены ў конкурснай праграме «Спектакль тэатра драмы».

Традыцыйна праграма фестывалю ўключыць у сябе творчую лабараторыю — чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі — пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры.

Творчая лабараторыя садзейнічае пошуку новых маладых таленавітых аўтараў у розных жанрах тэатральнага мастацтва, папулярызацыі твораў беларускіх драматургаў у краіне і за яе межамі, прыцягненню ўвагі да творчасці айчынных аўтараў, расшырэнню рэпертуарнай палітры маладых выканаўцаў.

? У фестывалі прымуць удзел:

1) Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэаі імя Якуба Коласа» (г. Віцебск)

«Сымон-музыка»

Аўтар — Я.Колас

Рэжысёр-пастаноўшчык — М. Краснабаеў

2) Дзяржаўная ўстанова «Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр»

«Ляцелі арэлі»

Аўтар — К.Сцешык

Рэжысёр-пастаноўшчык — Д. Паршын

3) ГУКСТ «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспубліі Беларусь» (г. Мінск)

«Музыка вуліц»

Па аднаіменнай п’есе К.Рыбак

Рэжысёр-пастаноўшчык — К. Рыбак

4) Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «APT Карпарэйшн» (г. Мінск)

«Опіюм»

Аўтар — В.Каралёў

Рэжысёр-пастаноўшчык — А. Марчанка

5) Тэатральна-відовішчная ўстанова культуры «Кіеўскі акадэмічны тэатр «Залатыя вароты»

«Тата, ты мяне любіў?»

Аўтар — Д. Багаслаўскі

Рэжысёр-пастаноўшчык — С. Жыркоў

6) ПНУ «Камерны Драматычны тэатр» (г. Волагда)

Зонг-опера «Серэнада над далінай»

Па аповесці В.Быкава

Рэжысёр-пастаноўшчык — Я. Рубін

7) Незалежны тэатральны праект (г. Мінск)

«ГЭТА МЫ»

Аўтар — па кнізе А.Горвата

Рэжысёр-пастаноўшчык — С. Жыркоў

8) МАУК «Пермскі ТЮГ»

«Лондан»

Аўтар — М.Дасько

Рэжысёр-пастаноўшчык — М. Сакалоў

9) Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларус «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» (г. Мінск)

«Гэта ўсё яна»

Аўтар — А.Іваноў

Рэжысёр-пастаноўшчык — М. Дабраўлянска

10) Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я.Купалы ( г.Мінск)

«Ураджай»

Аўтар — П.Пражко

Рэжысёр-пастаноўшчык — Д. Цішко

11) Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г. Мінск)

«Сірожа»

Аўтар — Ю.Чарняўская

Рэжысёр-пастаноўшчык — А. Гарцуеў

12) УК «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ім. В.І.Дуніна-Марцінкевіч (г. Бабруйск)

«Сіртакі»

Аўтар — В.Прусак

Рэжысёр-пастаноўшчык -Т. Траяновіч

? Таксама ў рамках пазаконкурснай праграмы фестывалю адбудзецца паказ спектакляў:

1) ДБУК KB «Калужскі абластны тэатр юнага гледача»

«Не пакідай мяне» А. Дударава

2) Тэатр Post (г.Санкт-Пецярбург)

«Два перстні» П. Пражко

3) Тэатр адэсскага разліву «Ланжеронъ»

«Моня» трагікамедыя па кнізе Э. Севелы «Моня Цацкес сцяганосец»

? У творчай лабараторыі прыме ўдзел:

Грузінскі Дзяржаўны прафесійны драматычны тэатр горада Горы імя Георгія Эрыставі

«Ты знойдзеш Алicy пад старым снегам»

Аўтар — А.Іванюшанка

Рэжысёр-пастаноўшчык — Д. Чхарцішвілі

Фестываль нацыянальнай драматургіі — гэта магчымасць убачыць цікавь праекты і таленавітыя пастаноўкі, гэта знаёмства з творчасцю беларускіх аўтараў сучаснай і класічнай драматургіі, прыцягненне ў фестывальны працэс і супрацоўніцтва з беларускімі драматургамі ўсіх прафесійных тэатраў Беларусі і блізкага замежжа.