Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала на 24 і 25 снежня асаблівы святочны эфір
На святы Божага Нараджэння Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала шэраг тэматычных перадач, якія выйдуць у эфір 24 і 25 снежня.
?? Беларусь 1, Беларусь 24
? 24 снежня
✨ 21.45 — святая Імша ў ноч Нараджэння Пана (Пастэрка). Прамая трансляцыя з касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Цэлебрацыю ўзначальвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
✨ 23.45 — прамое ўключэнне з катэдры святога Пятра ў Ватыкане. Урачыстую святую Імшу цэлебруе папа Францішак.
? 25 снежня
✨ 6.20 (Беларусь 24 — 5.40) — слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне.
?? Беларусь 3
? 25 снежня
✨ 7.50 — «Размова пра духоўнае».
✨ 16.35 — каляднае благаслаўленне «Гораду і свету» папы Францішка. Трансляцыя з Ватыкана.
✨ 17.20 — «Культурны рэпартаж», прысвечаны гісторыі і сучаснасці беларускай батлейкі і майстрам, якія займаюцца гэтым мастацтвам, якому папа Францішак прысвяціў свой апошні Апостальскі ліст.
✨ 17.35 — канцэрт Акадэмічнага хору і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «Раство вакол нас», запісаны спецыяльна да свята Божага Нараджэння. Прагучаць калядныя музычныя творы народаў свету.
Крыніца: catholic.by