Дэпутаты і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый жадаюць карэліччанам радаснага і плённага 2020 года

Уважаемые жители Кореличского района!

От всей души поздравляем вас с наступающими Новым годом и Рождеством Христовым!

Новый год и Рождество Христово как никакие другие праздники наполнены верой и надеждой, озарены теплом семейного очага, и мы всегда ждем их с особым настроением и душевной радостью. Это время искреннего общения с родными и друзьями, когда мы вспоминаем добрым словом год уходящий и с уверенностью смотрим в год новый! Желаем вам и вашим близким крепкого здоровья, душевной гармонии, поддержки верных друзей, успеха в делах и начинаниях, мира и благополучия. Пусть 2020 год войдет в каждый дом, в каждую семью с добром и любовью, оправдает все сокровенные мечты и ожидания, будет спокойным, добрым и принесет все только хорошее. Будьте счастливы!

Э.А. СОРОКО,
член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь,

А.Г. СОНГИН,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Карэліччыны! Дарагія сябры!

Вось і скончыўся яшчэ адзін год, які мы пражылі ў шчасці, міры і спакоі. Шмат падзей прайшло праз наша жыццё, кожная з іх пакінула свой след. Няхай для вас запомняцца самыя светлыя імгненні і самыя шчырыя пачуцці.

Жыццё не стаіць на месцы. І кожны з нас напярэдадні Новага года хацеў бы зазірнуць у будучае, каб даведацца, якім будзе наступны год. Хочацца верыць, што ён будзе для ўсіх нас светлым, мірным, багатым на добрыя справы.

Ад усяго сэрца жадаю вам усяго таго, што заўжды жадаюць самым блізкім людзям – здароўя, узаемапаразумення, стабільнасці і сямейнага дабрабыту.

З Новым годам вас! З Новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!

Іна САНЧУК,
старшыня ГА РА “Беларускі саюз жанчын”

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Гэтыя зімовыя святы цудоўным чынам злучаюць мінулае, сучаснасць і будучыню, светлыя ўспаміны і новыя мары, дораць адчуванне шчасця і душэўнага цяпла. Няхай гэтая радасная атмасфера і вера ў лепшае захаваюцца ў вас на ўвесь год і дапамагаюць вырашаць самыя складаныя задачы і дасягаць намечаных мэт.

Няхай 2020 год будзе для вас шчодрым на добрыя падзеі і новыя здзяйсненні. І няхай побач з вамі заўсёды будзе каманда верных сяброў і аднадумцаў, здольная ўвасобіць усё задуманае і падзяліць радасць перамог.

Здароўя, шчасця, поспехаў вам і вашым родным і блізкім.

Руслан АБРАМЧЫК,
старшыня Карэліцкай РА РГА “Белая Русь”