Кореличские школьники поставили спектакли на иностранных языках
Замежная мова – гэта не толькі сродак міжкультурнай камунікацыі, але і важны аспект інтэлектуальнай дзейнасці, неабходны для фарміравання асобы. 17 студзеня ў Карэліцкім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сабраліся юныя акцеры, каб прыняць удзел у раённым аглядзе-конкурсе тэатральных пастановак на замежнай мове. Конкурс сабраў аматарскія калектывы з Карэліч і Карэліцкага раёна.
На суд членаў журы было прадстаўлена 6 пастановак на англійскай і нямецкай мовах. Удзельнікамі падрыхтаваны тэатральныя пастаноўкі па матывах казак і твораў літаратуры. Ацэньваючы выступленні, журы ўлічвала моўную кампетэнтнасць, выканальніцкае майстэрства, артыстызм, мастацкую цэласнасць кампазіцыі, арыгінальнасць, мастацкае афармленне і музычнае суправаджэнне пастаноўкі, эстэтыку сцэнічнага касцюма. Упершыню на сцэне калектывам навучэнцаў ДУА «Красненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» прадстаўлены лялечны тэатр з аўтарскай пастаноўкай «Дзень нараджэння Калабка» і адзначаны дадатковай намінацыяй журы «Лялечны тэатр». У намінацыі «Лепшае музычнае суправаджэнне» дыпломам упраўлення адукацыі адзначаны тэатральны калектыў ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа».
Журы адзначыла рост тэатральнага майстэрства калектываў. Каманды-ўдзельніцы падарылі членам журы і гледачам сапраўднае свята і масу станоўчых эмоцый.
Наталля АРДЗЮК, метадыст ДУ «Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет»