Кореличчина поздравляет дорогих женщин с 8 Марта!
? Милые женщины! Дорогие кореличчанки!
Примите самые лучшие поздравления с красивым и светлым весенним праздником – 8 Марта. В этот день хочется сказать искренние слова благодарности всем мамам, бабушкам, женам, сестрам, дочерям и подругам за тепло и заботу, терпение и трудолюбие, активную жизненную позицию. Вы самые мягкие и самые сильные, бесконечно добрые и немножко строгие, обаятельные и молодые и в то же время такие мудрые. Вы — настоящие женщины.
Оставайтесь всегда такими же красивыми и нежными. Пусть весна дарит вам вдохновение, а каждый день будет наполнен яркими эмоциями, добрыми делами и подарками, поддержкой и любовью близких.
Успехов вам в труде, благополучия в семьях и крепкого здоровья на долгие годы. Пусть сбываются все ваши мечты и надежды, а рядом всегда будут те, кого вы любите.
Э.А. СОРОКО,
член Совета Республики Национального
собрания Республики Беларусь,
А.Г. СОНГИН,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
? Дарагія жанчыны Карэліцкага раёна!
Шчыра вішуем вас з надыходзячым святам – Днём жанчын!
Гэта свята – выдатная магчымасць выказаць словы любові і ўдзячнасці нашым жанчынам. Яно напоўнена цеплынёй і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дома, клопат і дабрыню. Ваша ўсеабдымная любоў ахоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт.
Сучаснай жанчыне многае па сілах. Прадстаўніцы прыгожага полу ўмела сумяшчаюць шматлікія службовыя, грамадскія нагрузкі з высокім званнем маці і захавальніцы хатняга ачага.
Самая нязломная сіла жанчын – пяшчота, вернасць, чуласць і аптымізм. Немагчыма пераацаніць ролю матчынай місіі ў будучыні краіны, у захаванні маральных асноў грамадства.
Шчыра жадаем вам любові і цярпення, моцнага здароўя, радасці, здзяйснення жаданняў, поспехаў у працоўнай дзейнасці. Няхай шчасце і дабрабыт вашых дзяцей стануць галоўнай узнагародай за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
? Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з першым вясновым святам — Днём жанчын!
Гэтае свята ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца з асаблівай цеплынёй. 3 жанчынай звязаны вечныя каштоўнасці — цяпло сямейнага ачага, дзіцячы смех і любоў. На Карэліччыне працуюць тысячы прадстаўніц прыгожага полу, чые працавітасць і высокае пачуццё адказнасці дазваляюць вырашаць самыя складаныя задачы. Hа сваіх далікатных плячах вы несяце асноўны цяжар жыццёвых клопатаў, пераадольваючы ўсе жыццёвыя нягоды і пры гэтым застаяцеся самымі прыгожымі і чароўнымі. Дзякуй за вашу працу, за дабрыню, мудрасць.
У год Вялікай Перамогі асаблівыя словы ўдзячнасці жанчынам, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны мужна перанеслі ўсе выпрабаванні, выпаўшыя на долю беларускага народа і засталіся моцныя духам. Мы ганарымся працоўнымі подзвігамі работніц Карэліцкага краю старэйшага пакалення, жанчынамі-ветеранамі Працы. Нізкі паклон і велізарная падзяка прыгожай палове нашых ветэранаў.
Шаноўныя жанчыны! Ад усёй душы жадаем вам здароўя і сямейнага дабрабыту, шчасця і поспехаў, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў.
Няхай вас заўсёды акружаюць мужчынская ўвага, кветкі, вясна і сонца. Са святам!
РА ГА «Беларускі саюз жанчын»