Редакция газеты «Полымя» составляет список «10 золотых мест Кореличчины» по версии читателей. Ждем ваши письма!

Карэліччына славіцца не толькі сваёй гісторыяй, прыгожай прыродай, але і славутасцямі. Гэта помнікі архітэктуры, храмы, музеі, вадаёмы і г.д. Мы вырашылі скласці спіс «10 залатых месцаў Карэліччыны» на думку нашых чытачоў. Што менавіта для вас з’яўляецца славутасцю? Што б вы паказалі гасцям?

Да 15 мая мы чакаем вашых лістоў з фотаздымкамі і кароткімі гісторыямі аб тым ці іншым аб’екце, які, на ваш погляд, павінен патрапіць у гэты спіс. Калі няма фота, дасылайце проста аповед пра ўпадабанае месца. Нашы журналісты выедуць на месца і сфатаграфуюць.

Усе вашыя водгукі будуць апублікаваны на нашым сайце www.polymia.by, а самыя цікавыя патрапяць у газету. Пасля заканчэння конкурсу спіс 10 залатых месцаў Карэліччыны будзе надрукаваны ў спецыяльным праекце, прысвечаным юбілею краю.

Пішыце! Самых актыўных і цікавых расказчыкаў чакаюць прызы.