Сотрудники Центра соцобслуживания населения Кореличского района поздравили женщин-ветеранов с 8 Марта

Віншаванняў ніколі не бывае шмат. Гэтым прынцыпам кіруюцца і супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна, якія з нагоды Дня жанчын вырашылі падараваць сваю ўвагу і падарункі тым, хто адважна і самааддана абараняў інтарэсы Радзімы.

Чатыры жанчыны – Анастасія Грышына, Зінаіда Ляшчынская, Вольга Хіневіч і Таццяна Валуевіч – з радасцю адчынялі свае дзверы, каб выказаць словы падзякі за ўвагу і памяць аб іх подзвігу.

Акцыя адбылася ў рамках праекта “Карэліччане памятаюць сваіх герояў”, мэта якога – памятаць пра кожнага, хто адваяваў для нас мірнае жыццё.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара