Ученице СШ № 2 г.п. Кореличи Кристине Ульянко паспорт вручил председатель Гродненского облисполкома Владимир Кравцов

Напярэдадні важнага дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – у Гродне з рук старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова лепшым вучням Прынёмання былі ўручаны іх першыя дакументы – пашпарты. Не абмінуў шчаслівы лёс і вучаніцу 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Крысціну Ульянка.

 


– Дзякуючы перамогам у раённых этапах алімпіяд па рускай, англійскай мове і матэматыцы я апынулася ў мінулую пятніцу ў Гродне. Вядома, уражанні ад мерапрыемства засталіся толькі станоўчыя: прыемна было ўсведамляць, што з усяго раёна гэтую магчымасць падаравалі менавіта мне… Таксама вельмі цікава было стаць удзельнікам экскурсіі, якую для нас правялі супрацоўнікі музея, паведаміўшы пра гісторыю аднаго з самых прыгожых гарадоў краіны – старажытнага Гродна, – расказала Крысціна Ульянка.
Дарэчы, старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што такія мерапрыемствы сталі ўжо добрай традыцыяй напярэдадні Дня Канстытуцыі і праводзяцца некалькі год запар у рамках акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”.

Вікторыя КАСЦЮК