Кореличчина поздравляет с Днем единения народов Беларуси и России!

Паважаныя карэліччане!

У навейшай гісторыі Беларусі і Расіі 2 красавіка асаблівы дзень – у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор “Аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі”, а 2 красавіка 1997 года – “Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі” і афіцыяльна 2 красавіка стала святочнай датай – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Сучасныя інтэграцыйныя працэсы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі працягваюцца ў Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе. Беларусь і Расія рэалізуюць буйныя сумесныя праекты, супрацоўнічаюць у разнастайных галінах народнай гаспадаркі, навукі, адукацыі і культуры.

Трывалае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дапаўняюць пабрацімскія сувязі – амаль кожны горад нашай рэспублікі мае гарады-пабрацімы ў Расійскай Федэрацыі. У тым ліку і Карэлічы з’яўляюцца партнёрам горада Краснагорска.

Дзесяцігоддзямі ў сумесных стваральных справах і вялікіх перамогах умацоўвалася наша трывалае сяброўства, развіваліся духоўныя каштоўнасці абедзвюх краін і народаў. Шмат ужо зроблена. Яшчэ болей належыць зрабіць.

Выказваем упэўненасць у тым, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і надалей будуць умацоўвацца дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а знакам нашага сяброўства заўсёды будзе агульнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрыні! Няхай у дамах беларусаў і расіян заўсёды будуць мір, дабрабыт і згода!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Уважаемые жители Кореличского района!

Примите мои самые теплые поздравления с Днем единения народов Беларуси и России! Мы исторически большая, крепкая семья, часть великого славянского мира.

Россияне и белорусы одинаково бережно дорожат многовековыми традициями, пронесенными сквозь годы и испытания, передавая их из поколения в поколение. Воспоминания, которые навсегда останутся в нашей памяти, это примеры мужества и героизма россиян и белорусов в годы Великой Отечественной войны, во имя достижения Великой Победы над фашизмом.

Желаю вам крепкого здоровья, счастья, благополучия и добра!

Э.А. ХАЙМУРЗИНА,
глава городского округа Красногорск