Начальник управления образования Кореличского райисполкома Ирина Осташевич уточнила информацию по поводу выпускных экзаменов в школах
У Беларусі выпрацаваны шэраг афіцыйных рэкамендацый, як належыць праводзіць выпускныя экзамены і што выстаўляць у дакумент аб адукацыі захварэўшым на COVID-19 і самаізаляваным на перыяд іспытаў вучням. Пра новаўвядзенні распавяла начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына АСТАШЭВІЧ.
– Згодна з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі выпускныя экзамены ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць ў памяшканнях вялікіх плошчаў, дзе будуць выкананы вільготная ўборка і праветрыванне, забяспечаны належны санітарны стан, а таксама наяўнасць антысептыкаў і сродкаў індывідуальнай абароны. Таксама прадуглежана рассаджванне вучняў па адным за партай ці пры вялікай колькасці дзяцей дзяленне класа на некалькі груп для размяшчэння іх у розных кабінетах. Для экзаменаў у вуснай форме папярэдне неабходна скласці графік прыходу выпускнікоў на іспыт, каб пазбегнуць масавасці. Недапушчальным з’яўляецца знаходжанне ў вучэбных кабінетах старонніх людзей, а членам экзаменацыйнай камісіі рэкамендавана прытрымлівацца масачнага рэжыму.
Ёсць важная інфармацыя і наконт выпускнікоў, якія на перыяд іспытаў захварэлі на COVID-19 ці трапілі на самаізаляцыю. Згодна з пастанаўленнямі ад 26 мая Міністэрства аховы здароўя №54 і Міністэрства адукацыі №101 яны вызваляюцца ад экзаменаў. Такім навучэнцам у дакумент аб адукацыі будуць выстаўлены гадавыя адзнакі.
Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота з архіва рэдакцыі