В Кореличском районе на время выпускных вечеров ограничат продажу алкоголя
10 чэрвеня ў Карэліцкім раёне абмяжоўваецца час продажу алкагольных напіткаў.
На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. № 429-З “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту” Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне абмежаваць на тэрыторыі Карэліцкага раёна з 7.00 да 24.00 час продажу алкагольных напіткаў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напіткаў з аб’ёмнай доляй спірту 7 і больш працэнтаў) 10 чэрвеня 2020 г., за выключэннем іх продажу ў аб’ектах грамадскага харчавання на разліў, у сувязі з правядзеннем у гэты дзень выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.