Председателю СПК «Жуховичи» Дмитрию Янковскому присвоено почетное звание «Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь»

За шматгадовую плённую працу

15 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведныя ўказы № 191 і № 192
падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Указам № 191 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры выратаванні людзей у час пажару, значны ўклад у ажыццяўленне правасуддзя і забеспячэнне законнасці, развіццё чыгуначнага транспарту, машынабудавання, выдавецкай справы і кнігадрукавання, заслугі ў галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, сацыяльнай абароны, гандлю, навукі, адукацыі, мастацтва і культуры ўзнагароджаны

Медалём «За працоўныя заслугі»:

Сяргей Эдуардавіч АЎСЯННІКАУ — галоўны інжынер ААТ «Лідскі ліцейна-механічны завод».

Юрый Эдуардавіч БЯЛЫХ — прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Тадэвуш Уладзіміравіч ДУЖЫК — начальнік рамонтна-механічнага цэха ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».

Мікалай Канстанцінавіч КІРКО — дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднадругчармет».

Уладзімір Мікалаевіч ЛІТВІН — начальнік энергамеханічнага ўпраўлення — галоўны механік ААТ «Лідаграпраммаш».

Леанід Аляксандравіч РАМАНІН — дырэктар ААТ «Ясень» г. Гродна.

Анатолій Георгіевіч ТУРУК — энергетык электрарамонтнага цэха ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін». Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» прысвоена:

Яўгенію Аляксеевічу РОЎБУ — загадчыку кафедры фундамен-тальнай і прыкладной матэматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Віктару Аляксандравічу СНЯЖЫЦКАМУ — рэктару Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Указам № 192 за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне выдатных вытворчых паказчыкаў узнага-роджаны ордэнам Пашаны:

Юрый Вацлававіч ВІТУЛЬ — трактарыст-машыніст ААТ «Прынёманскі» Навагрудскага раёна.

Валерый Уладзіміравіч СТРОК — трактарыст-машыніст ААТ «Чарлёна» Мастоўскага раён.

Аляксандр Віктаравіч ТУЛЬ — дырэктар ААТ «Дзембрава» Шчучынскага раёна.

Ганаровае званне»Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена:

Вользе Іванаўне ЛУК’ЯНЕНКА — дырэктару камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «АграСолы» Смаргонскага раёна.

Васілю Афанасьевічу СВІРЫДУ — старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна.

Дзмітрыю Дзмітрыевічу ЯНКОЎСКАМУ — старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жухавічы» Карэліцкага раёна.