Чем запомнился праздник «Купалье» в Александрии кореличчанам?
11-12 ліпеня на маляўнічым беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя прайшло свята рэспубліканскага маштабу “Купалле”. Па традыцыі яно сабрала ўдзельнікаў і гасцей з розных куткоў Беларусі і блізкага замежжа – з Расіі і Украіны. Завіталі на святочны агеньчык купальскага вогнішча і карэліччане.
– Каштоўна тое, што падчас свята “Александрыя збірае сяброў” кожны меў ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з разнастайнымі традыцыямі Беларусі. Для гэтага дастаткова было наведаць горад майстроў. Менавіта тут размясцілася так багата ўнікальных вырабаў айчынных рамеснікаў. Атрымалася сапраўднае віртуальнае падарожжа, дзе ў дэталях усе жадаючыя даведаліся пра творчую спадчыну розных рэгіёнаў нашай Радзімы, – падзялілася эмоцыямі пасля свята дырэктар Карэліцкага раённага Дома рамёстваў Юлія Баярэнка. – Мне з калегамі давялося ўпершынню ўдзельнічаць ў “Купаллі” ў Александрыі. Таму, вядома, уражанні надзвычай моцныя. Арганізацыя свята на самым высокім узроўні, насычаная і запамінальная праграма, прыгожае і атмасфернае месца правядзення, таму і настрой падзея падарыла нам адмысловы. Імпанавала і тое, што сёлета адной з цэнтральных тэм свята стаў народны касцюм. Наш строй таксама ўдзельнічаў у дэфіле. Апроч таго, мы прывезлі ў Александрыю карэліцкія сувеніры і правялі некалькі майстар-класаў, у тым ліку па ткацтве ад Вольгі Крышэнь. Самі дзяліліся сакрэтамі майстэрства ды і з сабой на малую радзіму прывезлі добрыя творчыя ідэі ад калег.
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота Юліі Баярэнка