Кореличчина поздравляет с Днем пожарной службы и заслуженными наградами работников РОЧС!

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны
раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам — Днём пажарнай службы.

Гэтае свята аб’ядноўвае людзей мужнай і высакароднай прафесіі, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне надзейнай абароны нацыянальных багаццяў і жыцця людзей ад агню і іншых стыхій. За свой службова-баявы шлях, спалучаны з трывогамі і небяспекай, беларускія пажарныя неаднаразова дэманстравалі самаадданасць, стойкасць і адвагу, выконваючы сваю працу з пачуццём высокага абавязку і адказнасці.

Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і падзякай, бо вы выбралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу — першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае — чалавечыя жыцці.

Напярэдадні свята жадаем супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя і дабрабыту, поспеху, бадзёрасці духу і аптымізму.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

З падзякай

25 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень у 1853 годзе з’явілася тады зусім невялікая арганізацыя, якая год за годам расла, развівалася і ператварылася ў дзяржаўную структуру, што забяспечвае абарону насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый.

У тыя далёкія часы супрацьпажарная служба мела на ўзбраенні конныя экіпажы для дастаўкі вады, вёдры, лапаты, тапары. На сённяшні дзень, калі навукова-тэхнічны прагрэс зрабіў значны крок наперад, пажарная служба забяспечана сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, навейшымі тэхналогіямі тушэння пажараў і спынення гарэння.

Сёння нельга не ўзгадаць нашых ветэранаў. Іх самаадданая праца стала падмуркам для сучаснай моцнай і баяздольнай службы. Паважаныя ветэраны! Выратавальнікі новага пакалення шануюць і памятаюць ваш вялікі ўнёсак у нашу высакародную справу, за што і гавораць вам вялікі дзякуй! Таксама хацелася б звярнуцца з цёплымі словамі падзякі да ўсіх работнікаў аддзела за іх узорную працу і адданасць сваёй прафесіі.

У сувязі са святам ад кіраўніцтва аддзела хачу павіншаваць кожнага работніка, абраўшага гэтую няпростую справу жыцця. Пажадаць шчасця, здароўя, бадзёрасці духу і поспехаў у працы ў імя нашай Радзімы! Няхай усе вашы пачынанні, калегі, прыносяць плён, а ў вашых дамах пануе спакой, любоў і дабрабыт! Сухіх вам рукавоў!

Дзяніс СТАДОЛЬНІК,
начальнік Карэліцкага РАНС

ВІНШУЕМ!

За шматгадовую добрасумленную працу і якаснае выкананне службовых абавязкаў узгароджваюцца:

Падзячнымі пісьмамі старшыні Карэліцкага райвыканкама – старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі ЧС і ГА Карэліцкага РАНС Андрэй МУРЫЧЭНКАЎ, камандзір аддзялення ПАСП № 13 Карэліцкага РАНС Дзмітрый БАРЫСІК, камандзір аддзялення ПАСП № 11 Карэліцкага РАНС Сяргей МОКАТ; Падзячнымі пісьмамі старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў – камандзір аддзялення ПАСП № 12 Карэліцкага РАНС Сяргей МАЦЕЙЧЫК, камандзір аддзялення ПАСП № 1 Карэліцкага РАНС Раман ВЫСОЦКІ.

Датэрмінова прысвоена чарговае спецыяльнае званне “прапаршчык унутранай службы”: старшыне ўнутранай службы Дзмітрыю РАКАЧУ, старшаму вадзіцелю групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання ПАСП № 1 Карэліцкага РАНС; старшыне ўнутранай службы Аляксею МАТУСЕВІЧУ, вадзіцелю ПАСП № 11 Карэліцкага РАНС.

Узнагароджаны нагрудным знакам МНС Рэспублікі Беларусь “Выдатнік” старшына ўнутранай службы Аляксей РАКАЧ, вадзіцель ПАСП № 13 Карэліцкага РАНС.