Поздравление с Днём кооперации от райисполкома и райсовета депутатов
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам!
За мінулыя дзесяцігоддзі спажывецкая кааперацыя неаднаразова перажывала рэфармаванне і рэарганізацыю, але на ўсіх этапах свайго развіцця яна захавала сацыяльную накіраванасць, закліканую служыць людзям.
У сістэме спажывецкай кааперацыі Карэліцкага раёна добрасумленна працуюць людзі розных прафесій: прадаўцы, павары, нарыхтоўшчыкі, хлебапёкі, кандытары, транспартнікі. Дзякуючы ім зладжана функцыянуе мноства магазінаў і аб’ектаў грамадскага харчавання, нарыхтоўчыя пункты і прадпрыемствы кааператыўнай прамысловасці.
Жадаем вам здароўя, аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту, поспехаў у рабоце і ўдзячных пакупнікоў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў