Александр Германюк: В Кореличском районе эпидситуация с коронавирусом стабилизировалась, но не нужно забывать о средствах защиты

У Карэліцкім раёне эпідсітуацыя з каранавірусам стабілізавалася, але не трэба забываць пра спосабы і сродкі абароны ад інфекцыі. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны ўрач Карэліцкага раёна Аляксандр Германюк.

— Па-ранейшаму ў месцах масавага скаплення людзей: магазінах, рынках, аптэках — пажадана насіць маскі і пальчаткі, а таксама захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў 1,5-2 метра адзін ад аднаго. Дарэчы для прадаўцоў нашэнне масак і пальчатак з’яўляецца абавязковым. Пры ўваходзе і выхадзе з грамадскага памяшкання не трэба забываць апрацоўваць рукі антысептыкам, — нагадаў Аляксандр Германюк.

Па-ранейшаму пры ўборцы службовых і грамадскіх памяшканняў трэба карыстацца спецыяльнымі дэзінфікуючымі сродкамі, як мага часцей праводзіць вільготную ўборку.

Асабліва пільная ўвага будзе нададзена ўстановам адукацыі. Бацькі будуць прыводзіць сваіх дзяцей да ўваходу ў школу ці дзіцячы садок і перадаваць настаўнікам і выхавальнікам. Гэта робіцца для таго, каб знізіць колькасць людзей у памяшканні навучальнай установы і знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі. Нашэнне масак для настаўнікаў і вучняў не з’яўляецца абавязковым. Пры гэтым прыём дзяцей настаўнікі і выхавальнікі абавязаны ажыццяўляць у масках.

Іна ЛЕЙКА